Рэдактар дзякуе за тэставанне і каштоўныя заўвагі Дар'яне Дабранскай, Марыі Заўялавай, Антону Карпіевічу, Ігару Куляшову, Маргарыце Лузінай, Кацярыне Міроцінай, Глебу Папову, Святлане Стрэж, Сяргею Цярэнцьеву, Вользе Шарапавай, а таксама камандзе sample text і асабіста Уладзіміру Асіпчуку. Асобная падзяка Дар'яне за вычытку тэксту.
Згодна з адной канцэпцыяй распрацоўкі праграмнага забеспячэння, версія прадукту спачатку выпускаецца для невялікай долі пляцовак, каб хутка паправіць памылкі, калі версія не ўзляціць. У назве гэтай канцэпцыі фігуруе АЛЬФА. Адкажыце словам, утвораным ад тапоніма: хто такая АЛЬФА?
Тар — гэта музычны інструмент. Іграючы на тары, некаторыя музыкі прызнаюцца, што невыпадкова трымаюць яго занадта сур'ёзна. Якія тры словы мы замянілі двума ў тэксце гэтага пытання?
У пытанні двойчы прапушчаны адны і тыя ж два словы. Нейкае правапарушэнне ў Германіі можа прывесці нават да турэмнага тэрміну. Можна сказаць, што адна нямецкая грамадская арганізацыя, аплочваючы штрафы, тым самым ПРОПУСК ад зняволення. Які загалоўны герой ПРОПУСК у вядомым творы 19-га стагоддзя?
Гаворачы аб тым, чаму адзін вытворца ПЕРШАЙ стылізаваў элемент сваёй прадукцыі пад ДРУГОЕ, Джэк Мал адзначае і практычную функцыю. Так, палі ДРУГОГА дазваляюць адмераць неабходную колькасць солі. Назавіце ПЕРШУЮ і ДРУГОЕ словамі, якія пачынаюцца на суседнія літары алфавіту.
Арцём Мельнік піша, што жыхары пасляваеннага Берліна перайначвалі назвы раёнаў горада на змрочны манер. Так, раён Ліхтэрфельдэ празвалі Трыхтэрфельдэ, што можна перавесці як "поле ІХ". Іншая ЯНА часта выкарыстоўваецца маркетолагамі. Назавіце ЯЕ.
У пытанні двойчы прапушчаны адны і тыя ж два словы. Распрацаваная Рудольфам Штайнерам методыка досыць строгая. Так, у дзіцячым садзе, які працуе па методыцы Штайнера, шасцігадовыя дзеці на пэўных занятках могуць выкарыстоўваць усяго ПРОПУСК, а малодшыя — яшчэ менш. Што сімвалізуюць ПРОПУСК у аднайменным цыкле канца 20-га стагоддзя?
Гераіня рамана Маржан Сатрапі "Персеполіс" параўноўвае ПЕРШУЮ з ДРУГІМ, бо яны павінны рухацца, каб не рухнуць. У многіх мовах словы "ПЕРШАЯ" і "ДРУГІ" маюць падобную этымалогію. Назавіце ПЕРШУЮ і ДРУГІ словамі, якія пачынаюцца на адну і тую ж літару алфавіту.
Апісваючы іранскі ўніверсітэт, гераіня Маржан Сатрапі заўважае, што студэнты і студэнткі павінны былі нават выкарыстоўваць розныя АЛЬФЫ. "АЛЬФА" — пераклад назвы вядомага будынка, спраектаванага Джузэпэ П'ермарыні ў 18-м стагоддзі. Назавіце АЛЬФУ.
Гуза, якая з'яўляецца з-за частага сутыкнення з малітоўным дыванком, лічыцца прэстыжнай. Расказваючы пра тое, як робяць некаторыя іранскія дзеячы, аўтар аднаго артыкула згадвае выкарыстанне ЯЕ. У артыкуле аб паходжанні іншай ЯЕ фігуруе свечка, якую перадавалі па коле. Назавіце ЯЕ двума словамі.
Амаль чатыры гады таму Кірыл Сярэбранікаў ЗРАБІЎ ГЭТА, нягледзячы на абмежаванні. Аўтар пытання ЗРАБІЎ ГЭТА на паліцу разам з “Тысячай і адной ноччу” і “Чумой”. Якія два словы мы замянілі словамі "ЗРАБІЦЬ ГЭТА"?
Вядомая кампанія стала банкрутам яшчэ ў першай палове 1980-х. У будучыні, пасля банкруцтва, заснавальнік кампаніі пачне прадаваць гадзіннікі з нержавеючай сталі, у назве якіх мы замянілі адну літару іншай. Напішыце прозвішча гэтага чалавека.
У адной са сваіх менш вядомых песень Алівія Радрыга прызнаецца, што не ўмее выконваць ЯЕ. На думку крытыкаў, спявачка таксама мае на ўвазе і няздольнасць упісацца ў таварыства аднагодкаў. Назавіце ЯЕ двума словамі, якія пачынаюцца аднолькава.
У пытанні ёсць замена. На адной жартоўнай выяве Алівію Радрыга можна ўбачыць ў касцы. У англамоўным подпісе да выявы сцвярджаецца, што ў Радрыга як сонграйтэра асабліва атрымоўваецца РАБІЦЬ ГЭТА. Якім лацінскім словам называлі чалавека, які ўмее РАБІЦЬ ГЭТА?
Сінгл Арыяны Грандэ No Tears Left To Cry выйшаў як рэфлексія аб тэракце, які адбыўся на канцэрце спявачкі годам раней. Можна сказаць, што ў каталогу альбома, які выйшаў пасля, песня была адзінай ПРОПУСК1 побач. Паверхня ПРОПУСК2 — прасторавая варыяцыя, таксама запатэнтаваная французам. Запоўніце любы з пропускаў.
Па легендзе, стваральнік драўлянага алтара ў сінагозе Гомбіна быў настолькі таленавіты, што пры працы выкарыстоўваў толькі ІКС. Пры працы над гэтым турам іншы ІКС рэдактар не выкарыстоўваў. Назавіце ІКС аднаскладовым словам.