Студенческие игры БГУ·Тур 4

Рэдактары дзякуюць за дапамогу ў падрыхтоўцы тура камандзе «Бешеная газель», Аляксандру і Алене Раждзествіных, Анне і Пятру Буйных, Міхаілу Іванову, Святаславу Касовічу, Віктару Чапою, Сяргею Цярэнцьеву, Аляксандру Карабейнікаву і Антону Саксонову.
У кнізе «Чаго не ПРОПУСК» расказваецца пра персідскага жраца-рэфарматара. Запоўніце ПРОПУСК двума словамі.
У адным інтэрв'ю малады рок-музыка Аляксандр «Рыкашэт» Аксёнаў сказаў, што некаторы час пераймаў Элвіса Прэслі, а менавіта... Што рабіў?
Ідыёмай «узыходзіць месяц» характарызуюць чалавека, які... Закончыце дзеясловам.
Падол сукенкі гераіні аднаго рамана занесены пяском, і здаецца, што яна ПРОПУСК АДЗІН. Аўтар пытання лічыць, што частка сучаснай фантастыкі ПРОПУСК ДВА. Запоўніце любы з пропускаў, якія нельга адрозніць на слых.
Пісьменніка Эміліа Сальгари, які быў знаёмы з Бафала Білам, называюць дзядулем ІХ. Каго называюць ІХ бацькам?
Раздаточный материал:
У ліпені якога года куранты Біг-Бэна спрацавалі па-за раскладам, прабіўшы ХХХ удараў?
У ліпені якога года куранты Біг-Бэна спрацавалі па-за раскладам, прабіўшы трыццаць удараў?
Адзін горад ЗША, заснаваны французскімі гандлярамі, названы ў гонар віду спорту. Па супадзенні праз горад праходзяць дзве чыгуначныя лініі. Назавіце гэты від спорту.
У 1964 годзе ў разгар папулярнасці Бітлз была зроблена фатаграфія, на якой можна ўбачыць васьмярых бітлоў. Дзе гэтая фатаграфія была зроблена?
Адмысловы посуд для ЯЕ традыцыйна робяць з срэбра або іншага бліскучага металу. Бо некалі высновы рабілі пры святле свечкі або факела. Адкажыце двума словамі: што такое ЯНА?
Дэвід Атэнбара з сумам адзначае, што ў Меконгу ўжо ловяць рыбу ТАКОЙ ЁЮ. ЯЕ называюць ТАКОЙ і, напрыклад, у Беларусі, хоць натуральнай прычыны для гэтага няма. Якой ТАКОЙ?
Ружа Макенберг часам прадстаўлялася суразмоўнікам псеўданімам Фрэнсіс Рауд і распавядала гісторыю пра сваё памерлае дзіцё. На якога амерыканца Ма́кенберг прапрацавала некалькі гадоў?
Калi французскi пісьменнiк Жан Шаброль прыехаў у Японiю, то яму многае здавалася незвычайным. Але ўбачыўшы ГЭТА, ён адразу згадаў брэтонскi аналаг. Што такое ГЭТА?
У Абу-Дабі ёсць шаснаццаціметровы востраў, які малюе карціны на пяску. Якое слова ў гэтым пытанні мы замянілі словам «востраў»?
У 1950-х пад канец свайго жыцця яна пасялілася на Манхэтэне ў добра асветленых апартаментах. Па яе словах, цёмных пакояў у яе жыцці было занадта шмат. Напішыце яе імя.
Аўтар пытання прыдумаў мнеманічнае правіла, і жывёла, якая раней у яго асацыявалася з развітаннем, цяпер на іншай мове асацыюецца з падзякай. Назавіце гэту жывёлу і напішыце гэтую падзяку.
60