Студенческие игры БГУ·Тур 2

Рэдактары дзякуюць за тэставаньне пытаньняў і дапамогу ў падрыхтоўцы тура наступным цудоўным людзям: Андрэю Бандарэ́нка, Аляксандру й Яраславе Го́рбач, Максыму Зара́ніку, Арцёму Лего́ціну, Барысу Ра́бцаву, Карыне Сёма, Вольге Сугло́бавай, Віктару Чапо́ю, Тацьцяне Эйвазя́н. Асобная падзяка за дапамогу — Юліі Шы́лкінай.
На гравюры пачатку 19-га стагодзьдзя войска Напалеона нападае на Брытанію, выкарыстоўваючы ў тым ліку й ЯГО. Насамрэч ЯГО адкрылі толькі амаль праз два стагодзьдзі. Назавіце ЯГО дакладна.
У гэтым пытаньні двойчы прапушчаны адны й тыя ж словы. Пэрсанаж «Карпарацыі монстраў» ПРОПУСК і таму патрапіў у пастку. Хто напрыканцы 2023 году апраўдваўся тым, што ПРОПУСК?
Адзін інтэрнэт-карыстальнік жартуе, што ня ведае, як паўплывае на экалёгію пажар на складзе «Wildberries», але ж ён упэўнены, што ІКСУ пажар сапраўды не пашкодзіць. Назавіце ІКС адным словам.
У творы Стывена Кінга ёсьць саманаводныя ручныя гранаты, якія могуць зьмяняць траекторыю свайго лёту. На скрыні з такімі гранатамі намаляваны хлопчык у акулярах. Напішыце аднаскладовую назву гэтых гранат.
Раздаточный материал:
Вопрос 20 Раздаточный материал
Назву «ЁН» атрымала хваставая костка Y-вобразнай формы, якая зьяўляецца адметнай асаблівасьцю некаторых жывёлаў. Можна сказаць, што «ЯНЫ» некалькі разоў сустракаюцца ў гэтым тэксьце. Якое слова францускага паходжаньня мы пазначылі словам «ЁН»?
У дачыненьні да людзей, якія даносілі ўладніку розныя плёткі, блёгер ужывае састарэлы дзеяслоў. Назва якога аксэсуара, прататыпы якога зьявіліся пад канец 19-га стагодзьдзя, у расейскай мове паходзіць ад тых жа словаў, што й гэты дзеяслоў?
У 1970-х гадах опэру Сяргея Слонімскага паводле вядомага твора забаранілі да інсцэнізацыі. Аднак праз шмат гадоў глядач усё ж убачыў працу майстра. Артыкул аб прэм’еры опэры мае загаловак «ТАКАЯ партытура». Адкажыце словам з двума прыстаўкамі: якая ТАКАЯ?
У адным коміксе рыэлтарка паступова паказвае сьлімаку новае жыльлё. Мне сюжэт комікса нагадаў ГЭТА. Назавіце ГЭТА даволі дакладна.
У гэтым пытаньні двойчы прапушчаны два словы, якія пачынаюцца аднолькава. Фанаты часта выступаюць супраць камэрцыялізацыі футбола й, у прыватнасьці, супраць залішняй рэклямы. Так, у Нямеччыне заўзятарам атрымалася дамагчыся адмены матчаў ПРОПУСК. Мяркуючы па назьве, ПРОПУСК часта праходзіў базар... На месцы якой сучаснай сталіцы?
Гісторык расказвае, што нешта вечнае, што дае цяпло, было простай і зразумелай алегорыяй для імпэратарскай улады. Кажучы пра Нярона, які адным зь першых зьвярнуўся да такой алегорыі, гісторык жартуе, што імпэратар пусьціўся ва ўсе цяжкія. Якія два словы мы замянілі чатырма ў папярэднім сказе?
Раздаточный материал:
Вопрос 26 Раздаточный материал
У эпізодзе «Грыфінаў» строгі дырэктар звальняе паважанага калегамі супрацоўніка. Калі гэты супрацоўнік пакідае офіс, калегі шматразова выкарыстоўваюць слова «таўстун». Пародыяй на які фільм 1980-х зьяўляецца гэта сцэна?
Кажучы аб спрэчках паміж заўзятарамі Тарашкевіцы й Наркамаўкі, блёгерка Ліза Ветрава згадвае два тапонімы. Напішыце назву таго зь іх, які вам больш даспадобы.
Шчыра кажучы я не ўяўляю сабе, ці спадабаецца гэтае пытаньне гульцам, аднак, я вырашыў узяць сябе ў рукі, заварыў гарбаты... Я, ведаеце, люблю рамонкавую гарбату. Яна́ супакойвае. І вось, атрымліваючы асалоду ад далікатнага водару рамонкавай гарбаты, я паглядзеў адзін відэаролік на сваім улюбёным ютуб-канале. Там вельмі клёвы музычны журналіст Саша Чарнуха расказаў пра тое, што напрыканцы 1980-х гадоў Слава й Сяргей пасьля расколу свайго папярэдняга гурта былі ў пошуках сябе. Ведаеце, мне крыху няёмка, што пытаньне атрымаецца не зусім звычайным, але ж журналіст, працягваючы сваё апавяданьне, расказаў, что ў тый жа час на беларускую мову быў часткова перакладзены твор першай трэці 20-га стагодзьдзя. А можа сказаць, што гэта твор першай паловы 20-га стагодзьдзя? Ня вельмі вялікая розьніца. Твор спытаць? Не. Лепш адкажыце словам з дзьвух складоў: які гурт быў заснаваны Вячаславам і Сяргеем у 1988 годзе?
Гледзячы на поле ІХ, гераіня песьні жадае быць з каханым. Якая рака застанецца, калі здуць зь ЯГО некалькі літар?
Палітык зь фільма пра сусьветную вайну, выступаючы перад салдатамі, кажа, што хутка — сьвіта, але страх трэба пераадолець. Якія некалькі словаў мы замянілі адным у папярэднім сказе?
60