Студенческие игры БГУ·Тур 3

Редактор · Павел Свердлов
Тут мусіла быць доўгая прэамбула з падзякамі, але тур будзе па олдскуле, а ў нашы залатыя студэнцкія часы не было прынята тэсціць пытанні. Лепш самі хорам скажыце “Дзякуй!” за тое, што я ўвогуле не дапісваю тур на каленцы, пакуль вядоўца чытае вам гэты ўступ.
У 2022 годзе некалькі энтузіястаў выдаткавалі 43 гадзіны, каб зрабіць GPS-малюнак дыназаўра даўжынёй у 1025 кіламетраў. Назавіце гэтага дыназаўра.
У гэтым пытанні слова ІКС замяняе слова з двума каранямі. У 1923 годзе Леон Бакст выступіў у Нью-Йорку з лекцыяй о модзе і дызайне. За гэта ён атрымаў 2000 даляраў – больш за 36 тысяч даляраў зараз. Самакрытычны Бакст параўноўваў сябе з Шаляпіным, які зарабляў вялікія грошы спевам. У гэтым сэнсе Бакста можна назваць папярэднікам ІКСаў. Каго мы замянілі словам ІКСы?
У школе Фрэнку Запе трапіўся падручнік, дзе ІХ апісвалі як "аркестравых блазанаў". "Аўтара гэтага падручніка забаўляла, што дарослы чалавек зарабляе на жыццё, пакідаючы пад крэслам лужыны сліны", — прыгадвае свае ўражанні Запа. Назавіце інструмент, на якім граюць гэтыя музыкі.
Дуплет — два пытанні па 30 секунд абмеркавання на кожнае. Каманды здаюць адказы на адным бланку. 1. У снежні 1971 года ЗРАБІЦЬ ГЭТА маглі двойчы: спярша выпадковы глядач у Мантро, а праз тыдзень Трэвар Хоўвэл у Лондане. Вынікам другога інцыдэнта сталі шматлікія траўмы. Якія два словы на адну літару мы замянілі на ЗРАБІЦЬ ГЭТА? 2. ЗРАБІ ТО — парадаксальная назва падкаста на беларускай мове. Якія два словы на адну літару мы замянілі на ЗРАБІ ТО?
На вокладцы кнігі Віктара Пялевіна гігант абдымае дзяўчынку ў ружовай кофтачцы. Назавіце любога з аўтараў, чые творы былі скарыстаны для гэтага калажу.
У пятай частцы эратычнай кінафраншызы “Эмануэль” загалоўная гераіня пасля прэзентацыі свайго фільма на Канскім фестывалі трапляе ў палон да султана. У рэцэнзіі на “Эмануэль 5” Юрый Герман саркастычна заўважае, што, на жаль, у гераіні атрымліваецца выбрацца з гарэму, і… Скончыце думку крытыка.
У жартоўнай навіне з аднаго сайта сказана, што ў Беларусі забаранілі песні мёртвых артыстаў. Чыноўнікі ўзяліся складаць іх спіс, але не здолелі вызначыцца з двума з іх. Назавіце гэтых дваіх, улічыўшы, што для адказу вам можа хапіць шасці літар.
Персанаж серыяла "1670" кажа, што Бог, гонар і Айчына — гэта тры самыя распаўсюджаныя ЯНЫ польскіх шляхцічаў. Можна сказаць, што біёлаг Вэндзі Норткат стала калекцыянаваць ІХ у 1993 годзе. Чаму быў прысвечаны сайт, які Норткат заснавала годам пазней?
Апынуўшыся ў квартале піцерскіх навабудаў, Сяргей Даўлатаў сказаў, што Леў Талсты не пагадзіўся б жыць у гэтым раёне. Анатоль Найман, які пачуў гэта, заўважыў, што Талсты не пагадзіўся б жыць у гэтым горадзе. Якія дзве літары мы дадалі ў мінулы сказ?
Бліц. Тры пытанні па 20 секунд абмеркавання на кожнае. Адказы на ўсе тры пытанні здаюцца на адным бланку. 1. У адным меме Нэа занадта літаральна разумее інструкцыі і апынаецца ў ТАКОЙ ЁЙ. Якія два словы мы замянілі на ТАКУЮ ЯЕ? 2. Кіп Торн сумняваўся, што герой фільма, які выйшаў праз 15 гадоў пасля "Матрыцы", змог бы выжыць у ГЭТКАЙ ЁЙ, аднак дапусціў такі варыянт развіцця падзеяў. Якія два словы мы замянілі на ГЭТКУЮ ЯЕ? 3. Адкажыце, хто жыў у ЁЙ у творы 1937 года?
Раздаточный материал:
"Не! Не сціскайся так балюча, сэрца! Мне Ад яе няма куды падзецца Б'е У вочы юнае цыганкі прыгажосць І працінае сэрца беднае наскрозь".
Як у арыгінале называецца песня, пераклад якой вы бачыце на раздатцы?
У сярэднявечнай Японіі ронін — гэта самурай без сюзерэна. Сёння гэтым словам называюць людзей у незайздросным становішчы. Мы не пытаемся ў вас, як такіх людзей называюць у Беларусі. Чаго павінен пазбавіцца сучасны японец, каб яго можна было назваць ронінам?
Механізм утварэння японіскіх смайлікаў адрозніваецца ад прынятага ў нас. Адкажыце адным словам, што абазначае японскі смайлік, у якім побач стаяць закрывальная фігурная дужка і адкрывальная фігурная дужка.
Увага! У пытанні ёсць замена. Аўтары іранічнага сайта NewsBelarus.Net збіраліся весці рубрыку з парадамі шансанье. З размешчаных у ёй матэрыялаў можна было б даведацца пра “Спадчыну”, “Дэметру”, “Рапсодыю”, “Містэр Ікс” і гэтак далей. Якое слова мы замянілі ў гэтым пытанні?
Увага! Чорная скрыня! Вядома, што ў Янкі Купалы была калекцыя, якую ён называў “маё маленькае мора”. Літаратар любіў перабіраць свае экспанаты, бо гэта супакойвала. Што ў чорнай скрыні?
60