Студенческие игры БГУ·Тур 1

Редактор · Владимир Осипчук
Рэдактар удзячны за тэсціраванне і карысныя заўвагі Паліне Забеле, Дар’і Кузняцовай, Антону Шаўчэню, Галіне Пактоўскай, Аляксею Дудараву, Алегу Волкаву, Яўгену Каваценкаву, Дзмітрыю Панкратаву, Аляксандру Рудэнка, Кацярыне Рудэнка, Сяргею Матмусаеву, Ксеніі Петручэнка, Сяргею Алексятовічу, Вадзіму Кузмічу, Антону Карпіевічу, Віктару Рэўту, Станіславу Адаскевічу, Кліменцію Камісараву і Паўлу Парфіяновічу. Каментар ад рэдактара: гэты тур мусілі рабіць два чалавекі, аднак праз незаўчасна зламаную нагу напісаць пытанні ў Паўла Парфіяновіча не атрымалася. Я заклікаю вас усіх пазычыць Пашу хутчэйшага ачуньвання і добрага здароў’я, якое яму дакладна спатрэбіцца, каб адпрацаваць ненапІсаную палову тура (!).
ЁН у выглядзе вялікага вока на карціне мастака 19-га стагоддзя сімвалізуе жаданне падняцца над зямной мітуснёй і зазірнуць за межы вядомага свету. Іншая выява ЯГО знаёма многім людзям, якія маюць праблемы са зрокам. Назавіце ЯГО двума словамі.
Маракі з аднаго рамана на доўгі час захраслі ў льдах, але нарэшце да іх прыйшла дапамога. Вырашаючы, каго эвакуіраваць у першую чаргу, капітан ацаніў псіхалагічны стан маракоў, зыходзячы з памеру ЯЕ. Імператар Юльян не адрозніваўся чысцінёй і нават хваліўся ЯЕ населенасцю. Назавіце ЯЕ.
Выканваючы арыю з адной оперы, гераіня серыяла адразае касічку дырыжору-каханку. Неўзабаве пасля гэтага дырыжору не працягваюць кантракт. Назавіце любога з загалоўных герояў гэтай оперы.
Дзеці з аднаго серыяла падчас ежы гуляюць у шашкі. Згубіўшы некалькі фішак, дзеці пачынаюць выкарыстоўваць ІХ. Назавіце ІХ дакладна.
Хоць медсястра з аднаго рамана доўга даглядала раненага, які знаходзіўся ў коме, карміла яго і прыбірала за ім, а пасля нанова навучыла хадзіць, герой адмаўляецца ад шлюбу з ёй. Свой учынак ён тлумачыць нежаданнем быць падобным да ІКСа. Назавіце імя ІКСа.
У выніку Рэфармацыі ў Еўропе стала значна менш каталіцкіх манархій. Марцін Рэйдзі лічыць гэта ўскоснай прычынай вядомай асаблівасці. Назавіце гэтую асаблівасць двума словамі на адну і тую ж літару.
Дуплет. Два пытанні па трыццаць секунд абмеркавАння на кожнае; адказы здаюцца на адным бланку. 1) Па сюжэце серыяла "Джэк Раян" загалоўны герой пакідае бяспечную працу ПРОПУСК і далучаецца да барацьбы з міжнародным тэрарызмам. Запоўніце ПРОПУСК двума словамі. 2) Акцёр, які выканаў загалоўную ролю ў серыяле "Джэк Раян", сваёй папулярнасцю абавязаны працы ПРОПУСК. Запоўніце ПРОПУСК двума словамі.
Раздаточный материал:
Вопрос 8 Раздаточный материал
Альтэрнатыўны дызайн, прапанаваны Грэем Кроўфардам, аблягчае запамінанне правіл. Так, напрыклад, на раздаткавым матэрыяле прадстаўлены ЯНЫ. Назавіце ІХ.
Раздаточный материал:
Спеюць жа два яблыкі на адной галіне, сядзяць усутыч, але не зрастаюцца.
Перад вамі цытата ІКСа пра яго адносіны з ІГРЭКам. Назавіце ІКСа і ІГРЭКа ў любым парадку.
Вершы зборніка “Жалейка” прысвЕчаны сельскаму жыццю пачатку ХХ стагоддзя. Скептычна ставячыся да свайго паэтычнага таленту, Янка Купала з іроніяй заўважаў, што праз сто гадоў “Жалейку” будуць чытаць хіба што графы. Якія чатыры літары ў гэтым пытанні мы прапусцілі?
Сітуацыя, калі ніводная каманда не адказала на пытанне правільна, для рэдактараў “Што? Дзе? Калі?” непажадана, але гэтак жа непажадАана і стопрацэнтнае ўзяцце. Кажучы пра гэта, аўтар пытання згадвае іншую гульню. Я сказаў дастаткова, цяпер адкажыце: што гэта за гульня?
Раздаточный материал:
chatCdB
Cтасуючыся з дзяўчынай пры дапамозе спецыяльна наладжаных чат-ботаў, Аляксандр Жадан змог дамагчыся яе прыхільнасці і пасля нават зрабіў дзяўчыне прапанову. Аўтар пытання лічыць, што для распрацоўкі Жадана падышла б назва, якая адсылае да вядомага персанажа. Расшыфруйце тры апошнія літары гэтай назвы.
Даведаўшыся пра тое, што знаёмая занялася сексам з ІКСАМ, персанаж аднаго серыяла выказвае надзею, што прэзерватыў герой усё ж апрануў па-сапраўднаму. Назавіце ІКСа кароткім словам.
Раздаточный материал:
рай
Уладальнікі адной варшаўскай крамы - эмігранты, якія, нягледзячы на добрыя ўмовы пражывання, жадаюць вярнуцца на радзіму. Напішыце назву гэтай крамы, якую мы крыху скарацілі.
Герой аднаго твора расчараваўся ў вяртанні ў СССР. Ён наракае, што ў свой час не заўважыў вялізнага ЯГО на палубе карабля. Назавіце ЯГО двума словамі.
60