У гэтым туры на пытанне нумар пяць здаваць адказ не трэба. Старавойтаў Ягор лічыць, што наступным намеснікам па Мінскай вобласці у БЛІК (Беларускай Лізе Інтэлектуальных Каманд) павінен стаць ЁН. Назавіце ЯГО.
На пытанне «дзе самыя смачныя дранікі?» большасць рэспандэнтаў Старавойтава Ягора адказвала «ў мамы». Такую заканамернасць аўтар апытання звязвае з ІМ. Адкрыццё ЯГО прыпісваецца заолагу Ко́нраду Ло́рэнцу. Назавіце ЯГО двума словамі.
Па сюжэце аднаго беларускага серыялу школьнікі знаходзяць старадаўнія манеты. Серыял называецца «ІКСЫ». Назавіце ІКСЫ двума словамі, якія маюць аднолькавыя тры літары.
Каментуючы нечаканыя вынікі нядаўняга конкурсу ад Міністэрства Культуры, Мікіта Моніч адзначыў, што сутнасць пераможцы ў намінацыі «Актуальнае мастацтва» — гэта добры перфоманс. Якія дзве літары мы прапусцілі ў мінулым сказе?
Даследчык Мікалай Сарока прасоўвае версію, згодна з якой Францыск Скарына быў хворы на падагру. Сарока піша, што з першага погляду гэты аўтапартрэт для чалавека з рэпутацыяй Скарыны можа падавацца дрэннай ЁЮ, але, калі ўлічыць, што ён першы падагрык, які быў адлюстраваны ў падобнай позе, ЯНА ўсё ж такі добрая. Назавіце ЯЕ адным словам.
Для стварэння якаснай пошукавай сістэмы патрэбна вялікая колькасць дадзеных. Адзін з сервісаў Яндэкса, у якім розныя людзі могуць дапамагчы ў зборы дадзеных, называецца «ЯНА». Напішыце ў бланк, што такое ЯНА, але так, каб кожны з гульцоў каманды напісаў мінімум па адной літары.
Паглядзеўшы інтэрв'ю з дырэктарам адной беларускай кампаніі, Старавойтаў Ягор па аналогіі з больш вядомым вынайшаў правіла, у якім фігуравалі «чэрвень», «ліпень», «жнівень», «верасень» і адно выключэнне — «студзень». Назавіце гэтую кампанію.
Перад вамі герб пад назвай «Крыж». Па адной легендзе пра стварэнне герба, пры падзеле спадчыны адзін з братоў Любічаў быў абдзелены, таму той вырашыў не мець больш ніякіх стасункаў са сваякамі. Якія тры літары ў пытанні мы замянілі адной?
У пытанні слова ЯНА замяняе двухлітарную абрэвіятуру. Адказваючы на пытанне, чаму для агучкі ЯЕ звычайна выкарыстоўваюць жаночыя галасы, Аналіз Нювіц мяркуе, што такім чынам стваральнікі спрабуюць дамагчыся «эфекту маці, якая клапоціцца». У якім фільме ЯНА кідае хлопца дзеля атрымання новых ведаў?
Адна з казак Дзеда Янкеля тлума́чыць, што зараз зімы не такія марозныя, бо чортаў стала менш. Згодна з ёю чорт пацікавіўся сакрэтам моцу паляшука, а той пажартаваў з яго, прапанаваўшы вылечыцца. Адно слова з мінулага сказу мы пазбавілі адной літары. Якой?
Па альтэрнатыўнай легендзе, пан Багуцкі, які меў маленькія шанцы на валоданне зямлёй, для перамогі ў спаборніцтве зрабіў нейкае дзеянне. Падобнае дзеянне згадваецца ў іншай легендзе, якая тычыцца… якой зямлі?
[Вядучаму: пасля прачытання першага сказу пытання зрабіць паўзу. Два чалавекі з аргкамітэту ўстаюць і становяцца ля выхаду ў позе ахоўнікаў]
Аргкамітэт турніру не выпусціць нікога з залы, пакуль хто-небудзь не возьме гэтае пытанне.
Падчас Парыжскага салону 1867 году польскія магнаты спрабавалі купіць адну карціну, але ў выніку тая дасталася аўстрыйскаму імператару, таму і захавалася да нашых дзён. Якое прозвішча прысутнічае ў назве гэтай карціны?
У 2022 годзе беларускі гісторык Ілля Лямёшкін пакінуў у навуковым артыкуле для расійскіга часопіса зварот да чытача. Рэдакцыя гэтага не заўважыла і адправіла наклад у друк. Якому вядомаму чалавеку быў прысвечаны гэты артыкул?