Бліц. Тры пытанні па 20 секунд абмеркавання на кожнае. Адказы на ўсе тры пытанні здаюцца на адным бланку. 1. У адным меме Нэа занадта літаральна разумее інструкцыі і апынаецца ў ТАКОЙ ЁЙ. Якія два словы мы замянілі на ТАКУЮ ЯЕ? 2. Кіп Торн сумняваўся, што герой фільма, які выйшаў праз 15 гадоў пасля "Матрыцы", змог бы выжыць у ГЭТКАЙ ЁЙ, аднак дапусціў такі варыянт развіцця падзеяў. Якія два словы мы замянілі на ГЭТКУЮ ЯЕ? 3. Адкажыце, хто жыў у ЁЙ у творы 1937 года?