Шчыра кажучы я не ўяўляю сабе, ці спадабаецца гэтае пытаньне гульцам, аднак, я вырашыў узяць сябе ў рукі, заварыў гарбаты... Я, ведаеце, люблю рамонкавую гарбату. Яна́ супакойвае. І вось, атрымліваючы асалоду ад далікатнага водару рамонкавай гарбаты, я паглядзеў адзін відэаролік на сваім улюбёным ютуб-канале. Там вельмі клёвы музычны журналіст Саша Чарнуха расказаў пра тое, што напрыканцы 1980-х гадоў Слава й Сяргей пасьля расколу свайго папярэдняга гурта былі ў пошуках сябе. Ведаеце, мне крыху няёмка, што пытаньне атрымаецца не зусім звычайным, але ж журналіст, працягваючы сваё апавяданьне, расказаў, что ў тый жа час на беларускую мову быў часткова перакладзены твор першай трэці 20-га стагодзьдзя. А можа сказаць, што гэта твор першай паловы 20-га стагодзьдзя? Ня вельмі вялікая розьніца. Твор спытаць? Не. Лепш адкажыце словам з дзьвух складоў: які гурт быў заснаваны Вячаславам і Сяргеем у 1988 годзе?