Кубок Ярослава Мудрого
Редакторы: Мария Подрядчикова, Валерий Семёнов, Алексей Полевой, Денис Рыбачук, Андрей Скиренко, Иван Ефремов, Дмитрий Буценец, Пётр Игнатенко, Алексей Кураев
Начало: 30.03.2024Окончание: 31.03.2024Опубликован: 04.10.2026Всего вопросов: 12
Тур 3
Аўтар усіх пытанняў тура – Петр Ігнаценка (Мінск). Я ўдзячны за тэсціраванне, дапамогу і падказкі пры рэдагаванні гэтага туру наступным людзям: камандам “Дурнíцы” і “Метасеквоя”, Мікіце Ку́чыну, Марыі Захарнёвай, Аляксею Шаўцову, Марыі Ігнаце́нка, Ксеніі Козел, Анастасіі Трацця́к, Андрэю Свінцíлаву, Назару Іонаву, Уладзіславу “Шуту” Ра́бцаву і Руслану “Каралю” Бура́нку. Асобная падзяка Паўлу Малецкаму за дапамогу ў арганізацыі тэстаў, а таксама Аліне Данілавай і праекту “Гурты” за праверку і праўку маёй беларускай.
У Вялікабрытаніі існуе ганаровае званне “паэт-лаўрэат”. Носьбіт гэтага звання мусіць асвятляць у вершах важныя для краіны падзеі. Нядаўна паэт-лаўрэат Сáйман А́рмітыдж напісаў, што “тонкія рукі могуць цяпер адпачыць ад цяжару стагоддзя”. Чаму прысвечаны гэтыя радкі?
Каб борт касмічнага шатла, павернуты да Сонца, не пераграваўся, падчас палёту шатл круціўся вакол сваёй восі. Такі рэжым палёту астранаўты назвалі ў гонар ГЭТАГА. Назавіце ГЭТА нескланяльным словам.
Мішэ́ль Бэ́бер расказвае, што, як ні дзіўна, ТАКОЕ ЯНО, імаверна, з’явілася раней за ЯГО. Згодна з гэтай тэорыяй, адно з найважнейшых вынаходніцтваў чалавецтва было зроблена, калі нехта прыдумаў павярнуць ужо існУючую прыладу. Якія два словы мы замянілі на ТАКОЕ ЯНО?
У 1854 годзе А́льфрэд Тэ́нісан напісаў вядомую паэму “Атака лёгкай кавалерыі”, прысвечаную гераічнаму эпізоду Крымскай вайны. Адкажыце, выкарыстаўшы злучок, кім быў А́льфрэд Тэ́нісан?
Мэ́цью Крол расказвае, што калі камп’ютарная гульня не забяспечвае зразумелы інтэрфейс і прыемны працэс, то гулец не можа атрымаць асалоду ад даследавання ўнутранага свету, без чаго гульня не здольная змяніць да лепшага жыццё чалавека. Далей Мэцью Крол згадвае масла. Якое слова мы крыху змянілі ў гэтым пытанні?
Англамоўны блогер расказвае пра горад, куды перанеслі частку ўрада са сталіцы. Блогер жартуе, што чыноўнікі не хочуць пераязджаць у гэты горад, таму што ў ім няма душы. Пра якую краіну ідзе гаворка?
[Каментар вядучаму: пастарайцеся ў кожным з пытанняў выразна прачытаць слова “іншая”, каб гульцы не прапусцілі яго і правільна зразумелі пытанне. Таксама звярнице увагу, што пытанні дуплету не аднолькавыя, а адрозніваюцца адным словам!]
Дуплет. Два пытанні па 30 секунд абмеркавання на кожнае, адказы здаюцца на адным бланку.
1. У фантастычнай аповесці Кіра Булычо́ва апісаны незвычайны сабака, задняя палова якога жыве быццам бы сама па сабе. Справа ў тым, што іншая палова гэтага сабакі знаходзіцца ПРОПУСК, што яднае сабаку з гэтым дуплетам. Якія два словы мы прапусцілі?
2. У фантастычнай аповесці Кіра Булычо́ва апісаны незвычайны сабака, пярэдняя палова якога жыве быццам бы сама па сабе. Справа ў тым, што іншая палова гэтага сабакі знаходзіцца ПРОПУСК, што яднае сабаку з гэтым дуплетам. Якія два словы мы прапусцілі?
У гэтым пытанні слова “ГЭТА” замяняе тры іншыя словы. У англійскай мове слова charge [чардж] мае значэнні "разбег, разгон" і "адказнасць". Палемізуючы з больш вядомым ранейшым творам, Рэдзья́рд Кіплінг пісаў пра адказнасць нацыі перад апошнімі жывымі ўдзельнікамі ГЭТАГА. Назавіце твор, з якім палемізаваў Кіплінг.
Раздаточный материал:
Wanderwort
Тэрмін на раздатцы часта перакладаюць як “слова-качэўнік”. Так называюць словы, якія распаўсюдзіліся з адной мовы ў шматлікія іншыя. Аўтар пытання лічыць забаўным, што гэтым тэрмінам можна назваць слова, якое стала назвай… якога гурта?
У гэтым пытанні два пропускі адрозніваюцца адным словам. Расказваючы рэцэпт запякання гародніны ў духоўцы, амерыканскі блогер двойчы робіць аднолькавае ўдакладненне. У першы раз гэтае ўдакладненне істотнае, а ў другі раз, ужо жартуючы, ён кажа, што 30 хвілін ПРОПУСК1 – гэта 30 хвілін ПРОПУСК2. Запоўніце любы з пропускаў двума словамі.
Філасофскі трактат “Этыка” Бенеды́кт Спіноза напісаў, пераймаючы “Геаметрыі” Еўкліда, таму ў гэтай кнізе Спіноза шмат разоў выкарыстаў незвычайную для філасофскай працы абрэвіятуру. Напішыце гэту абрэвіятуру ці больш вядомы вам яе аналаг.
