У гэтым пытанні слова “ГЭТА” замяняе тры іншыя словы. У англійскай мове слова charge [чардж] мае значэнні "разбег, разгон" і "адказнасць". Палемізуючы з больш вядомым ранейшым творам, Рэдзья́рд Кіплінг пісаў пра адказнасць нацыі перад апошнімі жывымі ўдзельнікамі ГЭТАГА. Назавіце твор, з якім палемізаваў Кіплінг.
Ответ: Атака лёгкай кавалерыі.
Комментарий: Кіплінг пісаў, што памятаць сваіх герояў трэба і калі іхняя слаўная маладосць ужо даўно прайшла, а пакідаць ветэранаў Крымскай вайны ў прытулках і на вуліцах не варта. Словам charge па-англійску таксама называюць кавалерыйскую атаку (якраз у значэнні “разбег” альбо “разгон”), што дазволіла Кіплінгу абыграць у сваім творы арыгінальную назву вядомай вам з аднаго з папярэдніх пытанняў паэмы Альфрэда Тэнісана “Атака лёгкай кавалерыі”.