search
[Каментар вядучаму: пастарайцеся ў кожным з пытанняў выразна прачытаць слова “іншая”, каб гульцы не прапусцілі яго і правільна зразумелі пытанне. Таксама звярнице увагу, што пытанні дуплету не аднолькавыя, а адрозніваюцца адным словам!] Дуплет. Два пытанні па 30 секунд абмеркавання на кожнае, адказы здаюцца на адным бланку. 1. У фантастычнай аповесці Кіра Булычо́ва апісаны незвычайны сабака, задняя палова якога жыве быццам бы сама па сабе. Справа ў тым, што іншая палова гэтага сабакі знаходзіцца ПРОПУСК, што яднае сабаку з гэтым дуплетам. Якія два словы мы прапусцілі? 2. У фантастычнай аповесці Кіра Булычо́ва апісаны незвычайны сабака, пярэдняя палова якога жыве быццам бы сама па сабе. Справа ў тым, што іншая палова гэтага сабакі знаходзіцца ПРОПУСК, што яднае сабаку з гэтым дуплетам. Якія два словы мы прапусцілі?