search

Лагерь БЛИК – Будзьма

Увага! Першае пытанне. Спецыялісты філолагі сцьвярджаюць, што гэтае слова-сімбаль, гучаўшае сёння неаднойчы, з’яўляецца сучтарэлай формай дзеяслова першай асобы множнага ліку загаднага ладу. Напішыце гэтае слова ў сваіх адказах.
Калі мець давер да Вікіпедыі, Ён побач з чалавекам ужо больш за 120 стагоддзяў, дапамагаючыў барацьбе за выжыванне, (ва ўсіх сэнсах гэтага слова). Негледзячы на тое, што яго часта дасканалае радавое дрэва, яго першапачатковы продак дагэтуль не высветлены. Вядомая гісторыя аб тым, што Ён дапамог перамагчы эпідэмію дыфтэрыі у ЗША ў 1925 годзе. Назавіце яго адным словам.
У тэксце пытання ёсць замена. Са старадаўніх часоў людзі ставіліся да вясёлкі варожа. У шматлікіх культурах вясёлка лічылася прадвесьнікам няшчасьцяў і катастрофаў. У міфалёгіі яна зьвязвалася з барацьбою вышэйшых сілаў, адна зь якіх спрабавала парушыць усталяваны парадак у сьвеце. Верваньні адных народаў патрабавалі поўнай цішыні й бяздзеяньня ў той час, калі зьяўлялася вясёлка, іншых - наадварот актыўных калдунскіх дзеяньняў. У розныя часы да вывучэньня вясёлак спрычыніліся такія навукоўцы, як Арыстоцель альбо Ламаносаў, якому вясёлка дапамагла за 30 год да Шрэтэра й Гершэля зрабіць адно з адкрыцьцёў. Якія два словы мы замянілі словам "вясёлка"?
Раздаточный материал:
Вопрос 4 раздатка
Вы толькі што атрымалі калаж з карыкатураў, зьмешчаных у ЖЖ-суполцы advertka. Назавеіце аб’ект гэтай антырэклямы.
У некалькіх рэгіёнах Германіі, з старадаўніх часоў, перад шлюбам выконаваўся абрад "Выкліканне імёнаў". Ва ўспамінах аб гэтым абрадзе Отта Фон Бісмарк піша: " У час абраду выклікання іменаў я трапіў у паняверку, бо з васьмі имёнаў быў у стане прыгадаць толькі два." Якія імёны не прыгадаў Бісмарк перад шлюбам?
Апісваючы вёску Самахвалавічы XIX стагодзя, гісторык Мікалай Улашчык узгадвае адзіную краму, якая належала беларусу. У ёй тавары каштавалі больш, чым у іншых крамах вёскі, але пры гэтым гэтая крама мела адну перавагу. Якую?
Калі ў 1967 годзе камісія міністэрства культуры праглядала праграму гурта “Сузор’е”, атрымалася так, што заўвагі з’явіліся выключна да назвы гурта. Члены камісіі патрабавалі, каб гурт змяніў назву з “невыразнага” “Сузор’я” на нейкую нацыянальна-патрыатычную, як гэта зрабіў гурт “Лявоны” (пазней вядомы як ВІА “Песьняры”). У адказ на гэтую прапанову лідэр гурта Валеры Пучынскі прапанаваў назву, якая з аднаго боку адпавядала б патрабаванням камісіі, але з друга была падобная да ідэялагічнай дыверсіі. Менять назву гурта не сталі. Якую назву з аднаго слова прапанаваў Валеры Пучынскі ?
У 1911 годзе ўвесь свет абыйшла вестка аб тым, што амерыканскі археолаг Тэадор Дэвіс знайшоў і даследаваў пахаванне Фараона Хаменхеба. Падчас даследавання рэчаў, знойзеных у пахаванні з імі быў праведзены шэраг цікавых эксперыментаў. Гэтыя звесткі актыўна каментавліся ва ўсім свеце. Назавіце жыхара Яраслаўля , які распавёў пра свае ўражанні ў 16 радках.
Паводле легенды, жыхары адной мясцовасці ў Мінскай вобласці на пытанне аб месцы іх жыхарства казалі, што яны жывуць там, дзе жыў Волат. Напішыце тапонім, які з’явіўся дзякуючы гэтаму адказу.
Увага, у пытанні ёсць замены. Па некаторых версіях слова “ПЛОШЧА”   утварылася ад ісландскага "kenning" — "знак, адмета", ці ассірыйскага "kunukku" — "пячатка", альбо трапіўшага да славян праз тюркаў китайскага "kuen" — "світак". Добра вядома ТАКАЯ ПЛОШЧА. Цікава, што ў ТАКОЙ ПЛОШЧЫ Рэспублікі Беларусь ёсць яшчэ і чорны спіс. Якое слова мы змянілі на слова "ПЛОШЧА"?
Яе заслугі перед справай культуры і адукацыі нельга перабольшыць, але гэтая яе роля ў апошнія 1.5 стагоддзя значна паменшылася. Зараз яе яшчэ магчыма сустрэць на Беларусі, але ўсё радзей і радзей. Назавіце імя той з іх, жыццё якой было абвешчана залогам збаўлення хлопчыка ад цудоўных чараў у вядомай казцы, але было захавана ў падзяку за сяброўства.
Назавіце аўтара твора беларускай літаратуты, назва якога супадае з назвай тапоніма , яки знаходзшцца на адлегласці каля 2500 кіламетраў ад апісваемых у творы мясцінаў.
Мадыфікаваны расійскі ракетны комплекс "Град", які стаіць на ўзбраенні беларускага войска і ўсталяваны на аўтатэхніку беларускай вытворчасці, мае асобную назву, якая утвараецца ад першапачатковай. Гэтая назва, з пункту гледжання карэспандэнтаў канала НТВ, — пагрозлівы намёк для НАТАўскай Еўропы. Напішыце назву гэтай зброі?
Паводле інфамацыіі музея Беларускай культуры ў Гайнаўцы (Польшча), з таго часу , як пачалівырабляць прамысловым чынам таннае аконнае шкло, мясцовыя ганчары пачалі атрымоўваць ад пакупнікоў замовы на новы від вырабаў. Гэтае сведчыла аб тым , што ў бедныя сялянскія хаты прыйшоў занятак, які нарадзіуся амаль 1000 гадоў таму ў Кітаі. Які від вырабаў пачалі замаўляць мясцовыя жыхары?
Беларускі фолк-гурт "Крыві" карыстаўся поспехам у Нямеччыне, дзе канцэртаваў , на жаль, часцей чым на айчыннай сцэне. Адзін з удзельнікаў гурта прыгадвае, што на першых канцэртах беларускім музыкам было незразумела: " З якой нагоды мясцовая прэсса, гаворачы пра поспех канцэрта, прыводзіла ў доказ той факт, што гледачы пачыналі выходзіць у хол канцэртнай залы ўжо пасля першых нумароў праграмы." Адкажыце, чаму гэта адбывалася на сапраўды паспяховым і добра , па-еўрапейску, арганізаваным канцэрце?
На студыі “Беларусфільм” па замове тэлеканала "ТВ Цэнтр" зняты тэлесерыял. Стужка распавядае аб барацьбе за спадчыну вядомага мастака пасля яго смерці. У барацьбу ўступаюць 4 жанчыны (дарэчы гэта дзве жонкі, 1 палюбоўніца і мудрая маці нябожчыка). Паважаныя знаўцы, назавіце імёны галоўных дзеючых асоб стужкі, калі вядома , што яе назва -"30 верасня".
Раздаточный материал:
Вёска ў хваляваннi: Пiянер Гарохаў Дзiкiм паляваннем Запалохаў лохаў. Сцены — мат на маце... Падпалiў салому... ……………………… ……………………….
Як вы ведаце у знаўцаў увайшлi у ход так званыя "бяскрылкi". Вершы, частка якіх з’яўляецца цытатай з вядомых твораў літатратуры. Такая цытата мае назву “крыла”. У адказе напішыце крыла з двух радкоў да верша, які мы вам раздалі. Закончыце праз хвiлiну дзвюма радкамi такую:
На Беларусі даволі доўгі час існуе сетка крамаў. Назва яе складаецца з трох літар "АБВ" у якіх зашыфраваны поўны асартымент тавараў, якія можна набыць у гэтых крамах. Пералічыце гэты асартымент i вы.
Наступнае пытанне задае наш славуты магнат Міхал Казімір Радзiвiл: Гэтая дэталь сустракаецца ў шматлiкiх карцiнах Марка Шагала. З аднаго боку, яна служыць напамiнам пра беднае вiцебскае дзяцiнства будучага мастака i прафесiю яго бацькi. З другога боку, яна сiмвалiзуе няўмольны час, якi вечна выслiзгвае з рук, калi хочаш яго ўтрымаць. Што гэта за дэталь?
Шмат звычак і традыцый беларускіх сялян адрозніваліся ад звычак сялян польскіх. На Польшчы нават мелася прымаўка: “Аглоблі да дУга - ….” . Мы не прісім Вас скончыть прымаўку. Напішыце тапонім які ў ёй згадваецца.
У ноч музэяў 2012 года адзін з гарадоў Беларусі упершыню на ўласныя вочы пабачыў знакаміты мюзікл. Артыкул аб гэтай падзее аўтары назвалі ў гонар твора беларускага пісьменніка. Назавіце гэты раман.
Часткова ўжываны ЁН – неад’емны сімвал сучаснай моладзевай культуры, паводле некаторых меркаванняў гыты сімвал быў створаны как напамін аб тым ІМ, які меў, паводле легенды, вырашальную ролю ў навуцы прыкладна ў 1680 годзе. Назавіце яго адным словам.
У Горадні паміж Старым замкам ды сінагогай знаходзіцца будынак, да якога прыбудавана вежа вышынёю прыблізна 5-6 паверхаў. На даху вежы – флюгер, на якім выяўленая постаць мужчыны ў спецыяльнай вопратцы, які трымае нейкую жывую істоту. Здагадаўшыся, частка будынка якой установы апісана, вам будзе вельмі лёгка адказаць, якая гэта істота?
Раздаточный материал:
"У квеценi i ў замецi Над нiвамi, над рэкамi Гучы, як сведка памяцi, ………. ....... рэквіем".
Гэты верш упешыню прагучаў 5 ліпеня 1969 года. Мы не прапануем уставіць словы . Напішыце тапонім які у гэтым вершы згадваецца.
Раздаточный материал:
Вопрос 25 раздатка
Вы толькі што адрымалі твор Арцёмія Лебедзева на тэму паліткарэктнасьці амэрыканскае пошты. Праз мінуту аднавіце слова, схаванае ад вас чорнай стужкаю.
Як пiша "Слоўнiк Свабоды", гэтай абрэвiятуры ў нашых слоўнiках не было, хоць тое, што ёй абазначалася, на вялiкi жаль, праiснавала ў нас тры чвэрцi XX стагоддзя, кiруючы ўсiм, чым магчыма. Можа невыпадкова, што з лiтар гэтай абрэвiятуры пачынаецца толькi адзiн беларускi дзеяслоў, якi ў пераносным сэнсе азначае "не даваць спакою, мучыць нападкамi, пераследаваць". Што гэта за абрэвiятура?
Раздаточный материал:
"Самнамбулiчная жанчына I ў сне пракормiць мужыка: I гнецца машынальна спiна... ……………………………………"
Мы прапануем вам закончыць “бяскрылку”:
Усе робяць памылкі , бо ніхто з нас не святы. Пытанне – Бліц. Тры пытанні па 20 секундаў на абмеркаванне адказу на кожнае. Бал даецца камандзе выключна пры дакладных адказах на усе тры пытанні. 1. У творы Марыйкі Мартысевіч Ён прыходзіў ў тір і станавіўся каля мішеняў. Напішіце Яго імя. 2. У творы Марыйкі Мартысевіч Ён распальваў агонь. Напішіце Яго імя 3. У творы Марыйкі Мартысевіч героі адпраўляюцца купацца да ЯГО у госці. Напішіце Яго імя
Бюракратычныя перлы былі зўседы. Але цікава знаходзіць іх там, дзе іх з’яуленне (мякка кажучы) неабавязковае. Так, у пастанове Савета народных камісараў БССР ад 4 жніўня 1945 года "Аб увекавечанні памяці народнага паэта Беларусі Янкі Купалы" чытаем: (пункт 3) пабудаваць у Минску (два словы праз дэфис....) паэта. Адкажыце з літаральнай дакладнасцю, што планавалася пабудаваць (и дарэчы было пабудована)?
Пісьменнік Міхась Скобла назваў беларускую эмігранцкую літаратуру і культуру традыцы-йнай субстанцыяй, якая гарыць, негледзячы на тое , што яе спрабуюць згасіць і пажарныя, і дажджы. Назавіце яе.
60