search
arrow_back

Лагерь БЛИК – Будзьма

Увага! Першае пытанне. Спецыялісты філолагі сцьвярджаюць, што гэтае слова-сімбаль, гучаўшае сёння неаднойчы, з’яўляецца сучтарэлай формай дзеяслова першай асобы множнага ліку загаднага ладу. Напішыце гэтае слова ў сваіх адказах.
Калі мець давер да Вікіпедыі, Ён побач з чалавекам ужо больш за 120 стагоддзяў, дапамагаючыў барацьбе за выжыванне, (ва ўсіх сэнсах гэтага слова). Негледзячы на тое, што яго часта дасканалае радавое дрэва, яго першапачатковы продак дагэтуль не высветлены. Вядомая гісторыя аб тым, што Ён дапамог перамагчы эпідэмію дыфтэрыі у ЗША ў 1925 годзе. Назавіце яго адным словам.
У тэксце пытання ёсць замена. Са старадаўніх часоў людзі ставіліся да вясёлкі варожа. У шматлікіх культурах вясёлка лічылася прадвесьнікам няшчасьцяў і катастрофаў. У міфалёгіі яна зьвязвалася з барацьбою вышэйшых сілаў, адна зь якіх спрабавала парушыць усталяваны парадак у сьвеце. Верваньні адных народаў патрабавалі поўнай цішыні й бяздзеяньня ў той час, калі зьяўлялася вясёлка, іншых - наадварот актыўных калдунскіх дзеяньняў. У розныя часы да вывучэньня вясёлак спрычыніліся такія навукоўцы, як Арыстоцель альбо Ламаносаў, якому вясёлка дапамагла за 30 год да Шрэтэра й Гершэля зрабіць адно з адкрыцьцёў. Якія два словы мы замянілі словам "вясёлка"?
Раздаточный материал:
Вопрос 4 раздатка
Вы толькі што атрымалі калаж з карыкатураў, зьмешчаных у ЖЖ-суполцы advertka. Назавеіце аб’ект гэтай антырэклямы.
У некалькіх рэгіёнах Германіі, з старадаўніх часоў, перад шлюбам выконаваўся абрад "Выкліканне імёнаў". Ва ўспамінах аб гэтым абрадзе Отта Фон Бісмарк піша: " У час абраду выклікання іменаў я трапіў у паняверку, бо з васьмі имёнаў быў у стане прыгадаць толькі два." Якія імёны не прыгадаў Бісмарк перад шлюбам?
Апісваючы вёску Самахвалавічы XIX стагодзя, гісторык Мікалай Улашчык узгадвае адзіную краму, якая належала беларусу. У ёй тавары каштавалі больш, чым у іншых крамах вёскі, але пры гэтым гэтая крама мела адну перавагу. Якую?
Калі ў 1967 годзе камісія міністэрства культуры праглядала праграму гурта “Сузор’е”, атрымалася так, што заўвагі з’явіліся выключна да назвы гурта. Члены камісіі патрабавалі, каб гурт змяніў назву з “невыразнага” “Сузор’я” на нейкую нацыянальна-патрыатычную, як гэта зрабіў гурт “Лявоны” (пазней вядомы як ВІА “Песьняры”). У адказ на гэтую прапанову лідэр гурта Валеры Пучынскі прапанаваў назву, якая з аднаго боку адпавядала б патрабаванням камісіі, але з друга была падобная да ідэялагічнай дыверсіі. Менять назву гурта не сталі. Якую назву з аднаго слова прапанаваў Валеры Пучынскі ?
У 1911 годзе ўвесь свет абыйшла вестка аб тым, што амерыканскі археолаг Тэадор Дэвіс знайшоў і даследаваў пахаванне Фараона Хаменхеба. Падчас даследавання рэчаў, знойзеных у пахаванні з імі быў праведзены шэраг цікавых эксперыментаў. Гэтыя звесткі актыўна каментавліся ва ўсім свеце. Назавіце жыхара Яраслаўля , які распавёў пра свае ўражанні ў 16 радках.
Паводле легенды, жыхары адной мясцовасці ў Мінскай вобласці на пытанне аб месцы іх жыхарства казалі, што яны жывуць там, дзе жыў Волат. Напішыце тапонім, які з’явіўся дзякуючы гэтаму адказу.
Увага, у пытанні ёсць замены. Па некаторых версіях слова “ПЛОШЧА”   утварылася ад ісландскага "kenning" — "знак, адмета", ці ассірыйскага "kunukku" — "пячатка", альбо трапіўшага да славян праз тюркаў китайскага "kuen" — "світак". Добра вядома ТАКАЯ ПЛОШЧА. Цікава, што ў ТАКОЙ ПЛОШЧЫ Рэспублікі Беларусь ёсць яшчэ і чорны спіс. Якое слова мы змянілі на слова "ПЛОШЧА"?
Яе заслугі перед справай культуры і адукацыі нельга перабольшыць, але гэтая яе роля ў апошнія 1.5 стагоддзя значна паменшылася. Зараз яе яшчэ магчыма сустрэць на Беларусі, але ўсё радзей і радзей. Назавіце імя той з іх, жыццё якой было абвешчана залогам збаўлення хлопчыка ад цудоўных чараў у вядомай казцы, але было захавана ў падзяку за сяброўства.
Назавіце аўтара твора беларускай літаратуты, назва якога супадае з назвай тапоніма , яки знаходзшцца на адлегласці каля 2500 кіламетраў ад апісваемых у творы мясцінаў.
Мадыфікаваны расійскі ракетны комплекс "Град", які стаіць на ўзбраенні беларускага войска і ўсталяваны на аўтатэхніку беларускай вытворчасці, мае асобную назву, якая утвараецца ад першапачатковай. Гэтая назва, з пункту гледжання карэспандэнтаў канала НТВ, — пагрозлівы намёк для НАТАўскай Еўропы. Напішыце назву гэтай зброі?
Паводле інфамацыіі музея Беларускай культуры ў Гайнаўцы (Польшча), з таго часу , як пачалівырабляць прамысловым чынам таннае аконнае шкло, мясцовыя ганчары пачалі атрымоўваць ад пакупнікоў замовы на новы від вырабаў. Гэтае сведчыла аб тым , што ў бедныя сялянскія хаты прыйшоў занятак, які нарадзіуся амаль 1000 гадоў таму ў Кітаі. Які від вырабаў пачалі замаўляць мясцовыя жыхары?
Беларускі фолк-гурт "Крыві" карыстаўся поспехам у Нямеччыне, дзе канцэртаваў , на жаль, часцей чым на айчыннай сцэне. Адзін з удзельнікаў гурта прыгадвае, што на першых канцэртах беларускім музыкам было незразумела: " З якой нагоды мясцовая прэсса, гаворачы пра поспех канцэрта, прыводзіла ў доказ той факт, што гледачы пачыналі выходзіць у хол канцэртнай залы ўжо пасля першых нумароў праграмы." Адкажыце, чаму гэта адбывалася на сапраўды паспяховым і добра , па-еўрапейску, арганізаваным канцэрце?
60