Вопрос 3
Лагерь БЛИК – Будзьма·август 2013
Тур 1 · Евгений Зайцев
У тэксце пытання ёсць замена.
Са старадаўніх часоў людзі ставіліся да вясёлкі варожа. У шматлікіх культурах вясёлка лічылася прадвесьнікам няшчасьцяў і катастрофаў. У міфалёгіі яна зьвязвалася з барацьбою вышэйшых сілаў, адна зь якіх спрабавала парушыць усталяваны парадак у сьвеце. Верваньні адных народаў патрабавалі поўнай цішыні й бяздзеяньня ў той час, калі зьяўлялася вясёлка, іншых - наадварот актыўных калдунскіх дзеяньняў. У розныя часы да вывучэньня вясёлак спрычыніліся такія навукоўцы, як Арыстоцель альбо Ламаносаў, якому вясёлка дапамагла за 30 год да Шрэтэра й Гершэля зрабіць адно з адкрыцьцёў. Якія два словы мы замянілі словам "вясёлка"?