Редакторы: Евгений Зайцев
Начало: 19.08.2013Окончание: 19.08.2013Опубликован: 17.11.2026Всего вопросов: 15
XV Летнік РМГА “БЛІК”
«Купалінка 2013»
«Что? Где? Когда?»
Пакет беларускамоўных пытанняў.
Гуляе 43 каманды.
Шаноўныя знаўцы! Рэдактарская група пакета сумесна з ГКК “Будзьма беларусамі!” прапануе вашай увазе пакет з 30 пытанняў на беларускай мове: 2 туры, па 15 пытанняў у кожным. Адказы, акрамя асобна абгавораных выпадкаў, прымаюцца выключна на беларускай мове. З гэтай нагоды вам даецца ўдвая больш часу на запіс адказаў.
Аўтары пытанныў: Андрэй Хадановіч, Марына Шода, Марыйка Мартысевіч, Максім Еўланаў, Вольга Неўмывакіна, Віталь Сахарчук, Аляксей Кубракоў, Уладзь Громак, Яўген Міроцін, Сяржук Дубялевіч і Яўген Зайцаў.
Тур 2
На студыі “Беларусфільм” па замове тэлеканала "ТВ Цэнтр" зняты тэлесерыял. Стужка распавядае аб барацьбе за спадчыну вядомага мастака пасля яго смерці. У барацьбу ўступаюць 4 жанчыны (дарэчы гэта дзве жонкі, 1 палюбоўніца і мудрая маці нябожчыка). Паважаныя знаўцы, назавіце імёны галоўных дзеючых асоб стужкі, калі вядома , што яе назва -"30 верасня".
Раздаточный материал:
Вёска ў хваляваннi:
Пiянер Гарохаў
Дзiкiм паляваннем
Запалохаў лохаў.
Сцены — мат на маце...
Падпалiў салому...
………………………
……………………….
Як вы ведаце у знаўцаў увайшлi у ход так званыя "бяскрылкi". Вершы, частка якіх з’яўляецца
цытатай з вядомых твораў літатратуры. Такая цытата мае назву “крыла”. У адказе напішыце крыла з двух радкоў да верша, які мы вам раздалі. Закончыце праз хвiлiну дзвюма радкамi такую:
На Беларусі даволі доўгі час існуе сетка крамаў. Назва яе складаецца з трох літар "АБВ" у якіх зашыфраваны поўны асартымент тавараў, якія можна набыць у гэтых крамах. Пералічыце гэты асартымент i вы.
Наступнае пытанне задае наш славуты магнат Міхал Казімір Радзiвiл:
Гэтая дэталь сустракаецца ў шматлiкiх карцiнах Марка Шагала. З аднаго боку, яна служыць
напамiнам пра беднае вiцебскае дзяцiнства будучага мастака i прафесiю яго бацькi. З другога боку, яна сiмвалiзуе няўмольны час, якi вечна выслiзгвае з рук, калi хочаш яго ўтрымаць. Што гэта за дэталь?
Шмат звычак і традыцый беларускіх сялян адрозніваліся ад звычак сялян польскіх. На Польшчы нават мелася прымаўка: “Аглоблі да дУга - ….” . Мы не прісім Вас скончыть прымаўку.
Напішыце тапонім які ў ёй згадваецца.
У ноч музэяў 2012 года адзін з гарадоў Беларусі упершыню на ўласныя вочы пабачыў знакаміты мюзікл. Артыкул аб гэтай падзее аўтары назвалі ў гонар твора беларускага пісьменніка. Назавіце гэты раман.
Часткова ўжываны ЁН – неад’емны сімвал сучаснай моладзевай культуры, паводле некаторых меркаванняў гыты сімвал быў створаны как напамін аб тым ІМ, які меў, паводле легенды, вырашальную ролю ў навуцы прыкладна ў 1680 годзе. Назавіце яго адным словам.
У Горадні паміж Старым замкам ды сінагогай знаходзіцца будынак, да якога прыбудавана вежа вышынёю прыблізна 5-6 паверхаў. На даху вежы – флюгер, на якім выяўленая постаць мужчыны ў спецыяльнай вопратцы, які трымае нейкую жывую істоту. Здагадаўшыся, частка будынка якой установы апісана, вам будзе вельмі лёгка адказаць, якая гэта істота?
Раздаточный материал:
"У квеценi i ў замецi
Над нiвамi, над рэкамi
Гучы, як сведка памяцi,
………. ....... рэквіем".
Гэты верш упешыню прагучаў 5 ліпеня 1969 года. Мы не прапануем уставіць словы . Напішыце тапонім які у гэтым вершы згадваецца.
Раздаточный материал:

Вы толькі што адрымалі твор Арцёмія Лебедзева на тэму паліткарэктнасьці амэрыканскае пошты. Праз мінуту аднавіце слова, схаванае ад вас чорнай стужкаю.
Як пiша "Слоўнiк Свабоды", гэтай абрэвiятуры ў нашых слоўнiках не было, хоць тое, што ёй абазначалася, на вялiкi жаль, праiснавала ў нас тры чвэрцi XX стагоддзя, кiруючы ўсiм, чым магчыма. Можа невыпадкова, што з лiтар гэтай абрэвiятуры пачынаецца толькi адзiн беларускi дзеяслоў, якi ў пераносным сэнсе азначае "не даваць спакою, мучыць нападкамi, пераследаваць". Што гэта за абрэвiятура?
Раздаточный материал:
"Самнамбулiчная жанчына
I ў сне пракормiць мужыка:
I гнецца машынальна спiна...
……………………………………"
Мы прапануем вам закончыць “бяскрылку”:
Усе робяць памылкі , бо ніхто з нас не святы.
Пытанне – Бліц. Тры пытанні па 20 секундаў на абмеркаванне адказу на кожнае. Бал даецца камандзе выключна пры дакладных адказах на усе тры пытанні.
1. У творы Марыйкі Мартысевіч Ён прыходзіў ў тір і станавіўся каля мішеняў. Напішіце Яго імя.
2. У творы Марыйкі Мартысевіч Ён распальваў агонь. Напішіце Яго імя
3. У творы Марыйкі Мартысевіч героі адпраўляюцца купацца да ЯГО у госці. Напішіце Яго імя
Бюракратычныя перлы былі зўседы. Але цікава знаходзіць іх там, дзе іх з’яуленне (мякка кажучы) неабавязковае. Так, у пастанове Савета народных камісараў БССР ад 4 жніўня 1945 года "Аб увекавечанні памяці народнага паэта Беларусі Янкі Купалы" чытаем: (пункт 3) пабудаваць у Минску (два словы праз дэфис....) паэта. Адкажыце з літаральнай дакладнасцю, што планавалася пабудаваць (и дарэчы было пабудована)?
Пісьменнік Міхась Скобла назваў беларускую эмігранцкую літаратуру і культуру традыцы-йнай субстанцыяй, якая гарыць, негледзячы на тое , што яе спрабуюць згасіць і пажарныя, і дажджы. Назавіце яе.