Тур 1: Беларускі тур
Аўтар дзякуе за дапамогу ў падрыхтоўцы тура Уладзіславу Мацкевічу, Зміцеру Патурэмскаму і Цімафею Пракапенку (усе – Мінск).
Увага, у пытанні словы “ХЛЕБ” і “ХЛЕБНАЯ” з’яўляюцца заменамі.
ХЛЕБАМ беларускія сяляне даражылі, як сямейнай рэліквіяй, што ўвасабляла дух продкаў. Старажытнае павер’е не раіла пазычаць ХЛЕБ у святочныя дні па суседству з хаты ў хату, бо разам з ХЛЕБАМ да суседа магла перайсці частка дабра і сямейнага шчасця. Знакаміты твор беларускай літаратуры называе Хатынь ХЛЕБНАЙ вёскай. Якое слова мы замянілі словам ХЛЕБ?
Дар’я Гуштын піша, што ўніяцкія храмы ў Беларусі перарабілі ў праваслаўныя, начапіўшы на іх АЛЬФЫ. У артыкуле Вікіпедыі, прысвечаным АЛЬФЕ ўпамінаюцца, ў тым ліку, цюльпан і нарцыс. Назавіце АЛЬФУ.
Увага, дуплет. Два пытання, на кожнае з якіх даецца па 30 секунд.
Пытанне 1. Перакладзіце на рускую мову тэрмін, які Андрей Расінскі назваў “бомба-фільм”.
Пытанне 2. Перакладзіце на рускую мову тэрмін, які Андрей Расінскі назваў “трымценнік”.
Увага, бліц. Тры пытання, на кожнае з якіх даецца па 20 секунд.
Праслухайце ўрывак з расказу Анатоля Санаценкі: “Сусветная літаратура ўстрывожаная. Пушкін узяў у рукі пудовы кій. Талстой устаў з-за стала. Купала загадкава усміхнуўся. Колас нешта сказаў, але не разабраць. Джойс адсунуў ад сябе шклянку з віскі”. Канец цытаты.
Пытанне 1. Які пісьменнік у гэтым урыўку рассыпаў бісер?
Пытанне 2. Які пісьменнік у гэтым урыўку надзеў пенснэ?
Пытанне 3. Які пісьменнік у гэтым урыўку матнуў рукой у бок балота?
Раздаточный материал:
Твая сівая …
Не дапаможа,
Нас ніякіх няма даўно ўжо.
Сама я на бездарожжах
Не назбірала нікчэмных грошай,
Не памятаю, як там прыгожа.
Гародня без агарожы.
Устаўце прапушчанае слова ва ўрывак з верша Дануты Бічэль.
Сямён Беліц-Гейман параўноўваў напружанае цела тэнісіста пры падачы з ЗАРАДЖАНЫМ ПІСТАЛЕТАМ. ЗАРАДЖАНЫ ПІСТАЛЕТ ёсць на гербе аднаго з вялікіх гарадоў Беларусі. Якія два словы мы замянілі на ЗАРАДЖАНЫ ПІСТАЛЕТ?
Раздаточный материал:
утерян
У Лёзненскім раёне існаваў звычай абгортваць керамічны посуд АЛЬФАЙ, што надавала посуду асаблівыя трываласць і прыгажосць. Назавіце беларускі горад, назву якому, магчыма, дала АЛЬФА.
Беларускія сяляне прымацоўвалі да дрэва калоду, клалі ў яе камок вільготнага моху, акраплялі яго духмянай вадой і мядовым квасам. Гэта мела чыста практычную мэту. Якую?
Раздаточный материал:
И тако сами ся мучат, едва вылезут живи.
Які ўлюбёны занятак славен і крывічоў летапісец апісаў гэтымі словамі?
Новае пасяленне жыхароў, вызваленых на пэўны час ад феадальнай павіннасці, на Беларусі называлі “слабада́” ці “ЯНА”. ЯКАЯ ЯНА дала назву палітычнаму руху ў Расіі ў XIX стагоддзі і беларускай газеце?
Увага, у пытанні слова “ГАНДЛЯР” з’яўляецца заменай.
Сярэднявечныя сельскія паселішчы Падняпроўя размяшчаліся не на берагах вялікіх рэк, а на пэўнай адлегласці ад іх, бо па рэках часам плавалі ГАНДЛЯРЫ. Назавіце еўрапейскую казку 1844 года, адной з гераінь якой з’яўляецца юная ГАНДЛЯРКА.
Раздаточный материал:
утерян
Перад вамі прыстасаванне з сялянскай хаты, якое называлася ІКС. У рамане Канстанціна Тарасава “Пагоня на Грунвальд” ІГРЭКУ далі прыказ ляцець стралой у пасёлак, каб хутчэй выканаць загад. ІКС і ІГРЭК адрозніваюцца толькі націскам. Напішыце слова, якое мы замянілі на ІКС ці ІГРЭК.