Zhodino Minor 2026
Рэдактары: Ягор Старавойтаў і Таццяна Швец (Мінск). Рэдактары дзякуюць за тэсціраванне пытанняў і каштоўныя парады Яне Азрыэль, Вераніцы Була́навай, Дзмітрыю Буцанцу́, Аліне Данíлавай, Дзіяне Дубатоўцы, Святлане Ізва́рынай, Аляксею Кавалёву, Алегу Кажаду́бу, Антону Карпіе́вічу, Ілью Ма́зуру, Уладзіміру Мура́таву, Канстанціну Наскаўцу́, Інакенцію Пятроўскаму, Барысу Ра́бцаву, Арыне Рудзе́віч, Валерыю Сатыбалды́еву, Андрэю Се́нчанку, Ульяне Фабры́чнінай, Андрэю Цмы́гу, Паўлу Чорнаму, Ягору Шуляку́, Юліі Шы́лкінай, а таксама гомельскім барам «Баклажка» і «1128», якія злучае дыяганальны пешаходны пераход.
У пачатку відэа пра Язэпа Драздовіча перад тым, як адправіцца па шляхах жыцця мастака, аўтар прапануе гледачам ЗРАБІЦЬ ГЭТА. Гэты факт не трапіў у «аснову», бо нулявое пытанне – гэта месца, дзе аўтар тура можа ЗРАБІЦЬ ГЭТА. Адкажыце адным словам, што мы замянілі на ЗРАБІЦЬ ГЭТА.
У моманце горад можа набыць электробусы адносна танна, але праз асаблівасці эксплуатацыі і частыя паломкі неўзабаве становіцца зразумела, што электробусаў патрэбна больш. Урбаніст Аркадзь Ге́ршман параўноўвае мэрыю з пэўнымі людзьмі і прыгадвае выраз «ТАКАЯ ЯНА заўсёды бясплатная». Што мы замянілі на ТАКАЯ ЯНА?
Раздаточный материал:
Вулька
Ву́лька – гэта тып паселішча, які быў распаўсюджаны на захадзе сучаснай Беларусі. Так называліся вёскі, куды ўлады спрабавалі прыцягнуць жыхароў для асваення земляў. А якая назва падобных паселішчаў была больш распаўсюджана на ўсходзе краіны?
Даследчык палескіх дыялектаў Юрый Чарняке́віч адзначае, што яго ідэальны суразмоўца – гэта пажылая жанчына з чатырма класамі адукацыі, якая ніколі не была ў горадзе. Расказваючы пра тое, што амаль не працуе з мужчынамі, Юрый прыгадвае ЯЕ. Што такое ЯНА?
У 1946 годзе Рут Уолер выратавала дзяцей, якія танулі ў рэчцы, аднак сама памерла праз тыдзень пасля гэтага здарэння. Пасля смерці жонкі місіянер ААН Тэадор Уолер дамогся, каб у Мінску пабудавалі завод па вытворчасці ЯГО. Назавіце ЯГО.
Павукі-паляўнічыя любяць хавацца ў вузкіх месцах. Хоць яны і выглядаюць пагрозліва, для чалавека яны бясшкодныя. Тым не менш, павукі-паляўнічыя могуць вы́клікаць смерць чалавека, напрыклад, у яркі сонечны дзень. Якая абрэвіятура выкарыстоўваецца ў выпадку такой смерці?
У Мінску выпускаюцца электробусы, якія былі названы ў гонар князя Альгерда. Якім прозвішчам з аднолькавымі галоснымі перайменавалі электробусы «Альгерд» у Ніжнім Ноўгарадзе?
Адзін музычны гурт выступаў ананімна і спяваў пра сумны лёс афганскай жанчыны. Назва адной з песень гурта́ перакладаецца як «ТАКАЯ ЯНА», але трэк мае шчаслівую канцоўку, бо гераіня пераапранаецца ў джынсы. Напішыце арыгінальную назву песні двума англійскім словамі, якія пачынаюцца на адну літару.
Раздаточный материал:
Rocking Horse Ballerina
Jelly Shoes
Super Elevated Heels
Перад вамі назвы мадэляў абутку, прыдуманых Віўе́н Вэ́ствуд. Дызайнерка любіла парушаць правілы. Нядзіўна, што праз паказы Вэ́ствуд увайшлі ў моду ЯНЫ на подыуме. Што такое ЯНО?
Адна са станцый мінскага метро першапачаткова павінна была называцца ў гонар беларускага горада, але пасля скаргаў на тое, што назва выклікае асацыяцыі з хваробай, замест яе была абрана іншая, больш «здаровая». Напішыце першапачатковую і цяперашнюю назвы станцыі, якія пачынаюцца на суседнія літары алфавіта.
[Вядучаму: зрабіць маленькую паўзу пасля імёнаў і прачытаць «АХАХАХАХА» як выбух смеху]
Архітэктарамі некалькіх станцый мінскага метро з'яўляюцца Мікалай АХАХАХАХА і Вячаслаў АХАХАХАХА. Якое прозвішча мы двойчы прапусцілі ў папярэднім сказе?
Бюск — элемент жаночага адзення. Да XX стагоддзя мужчыны часта дарылі каханым разьбя́ныя бюскі, бо дзяўчыны насілі іх цэлы дзень, прыціснутымі да сэрца. Людзі якой прафесіі займалі вольны час стварэннем і ўпрыгожваннем бюскаў для сваіх жонак?
У пытанні ёсць замены. Некалькі пакаленняў таму звычайны беларус, пабачыўшы ЯЕ, вымавіў бы «хрэн ведае». Напішыце ЯЕ.