Zhodino Major 2025
Рэдактары: Юлія Шы́лкіна (Мінск), Паліна Гры́б (Жодзіна — Мінск), Канстанцін Наскаве́ц (Жодзіна — Новы Арлеан). Рэдактары дзякуюць за тэставанне і каштоўныя заўвагі: адзін аднаму, Аляксею Ані́скавічу, Сяргею Ано́хіну, Вераніцы Була́навай, Святлане Ізва́рынай, Віталю Калачо́ву, Антону Карпіе́вічу, Яўгену Ляшко́вічу, Вагіфу Мірзо́еву, Міхаілу Натале́вічу, Паўлу Парфіано́вічу, Аляксандру Серадзе́, Івану Сергіе́вічу, Уладзіміру Стагначо́ву і Паўлу Чо́рнаму.
Адзін арты́кул распавядае пра бяскрайні пляж на бе́разе акія́на і мае падзагаловак: «Для тых, хто шукае ЯГО». ІМ заканчваецца чатырох-хвілінны твор, які з’явіўся ў се́ціве ў сярэдзіне 2010-х. Адкажыце чатырма́ словамі, што такое ЯНО.
Дзе́янне камп’ютарнай гульні́ «Bully» [Бу́ллі] адбываецца ў школе. Пасля завяршэння асноўнай гісторыі гульцу адкрываецца частка пад назвай «ТАКОЕ ЯНО», падчас якой можна завяршыць усе нявы́кананыя заданні. Адкажыце назвай твора 2013 года, што мы замянілі на ТАКОЕ ЯНО.
Раздаточный материал:
матэрыял:
Раздаточный материал:

Нягле́дзячы на штрафы і забароны, мясцовыя дзеці ўжо больш за стагоддзе збіраюцца на гэтай венецыя́нскай плошчы, каб... Адкажыце трыма́ словамі: што рабіць?
Увага! У гэтым пытанні ёсць замены.
У грэ́цкай мове ІХ на́звы адрозніваюцца ад на́зваў у іншых еўрапейскіх мовах. Напры́клад, ПЕРШЫ заве́цца ў гонар сына ПЯТАГА, а ДРУГАЯ — праз каха́нку ЧАЦВЁРТАГА. Назавіце ТРЭЦЮЮ.
Kong Studios [Ко́нг Сту́дзіас] — гэта бра́ўзарная гульня́, у якой можна наве́даць дом вядомага музычнага гурта́. Каб у яго патра́піць, гульцу трэба забі́ць зомбі-АЛЬФ пад трэк гэтага ж гурта́. Адкажыце, хто такія АЛЬФЫ.
[Заўвага вядучаму: ВЕЛЬМІ выразна і дакладна прачытаць «бі-эль» і «бі»]
Увага! У гэтым пытанні «бі-эль» і «бі» — замены.
Пасля вы́хаду на экраны фільму «Кін-дза-дза» [паўза] «бі-эль» стала сімвалам моцнай эмацы́йнай рэакцыі, якую цяжка вербалізава́ць. Адзін беларускі паэт называў «бі-эль» [паўза] «бі з кійко́м». Напішыце, што мы замянілі на «БІ-ЭЛЬ».
Раздаточный материал:
Armbreaker
У анімэ «Gachiakuta» [Гачыаку́та] зброі герояў — гэта звычайныя бытавыя рэчы, якія могуць ператвара́цца ў смяро́тныя формы. Мы раздалі́ вам крыху́ зме́неную назву зброі аднаго з персанажаў. У жартоўным відэа гэтага персанажа параўна́лі з загало́ўным персанажам твора дзіця́чай літаратуры XX стагоддзя. Аднавіце ў зыходным вы́глядзе назву зброі, у якой мы замянілі адну літару двума́.
Раздаточный материал:

Жыхары́ Берліна часта даюць вядомым месцам у сваім горадзе жартаўлі́выя на́звы, якія адлюстро́ўваюць іх незвыча́йны знешні выгляд.
Увага, бліц па берліні́змах! 3 пытанні па 20 секунд абмеркава́ння кожны, усе адказы здаюцца на адны́м бланку.
1. Берлінская тэлеве́жа — самы высокі буды́нак горада. Мясцовыя жыхары́ далі ёй мяну́шку тэле-АЛЬФА. У Германіі АЛЬФА лі́чыцца каралевай гаро́дніны і дарагім дэлікатэсам. Назавіце АЛЬФУ словам з аднолькавымі галоснымі.
2. Царкву ка́йзера Вільге́льма, разбу́раную падчас Другой сусветнай, называюць ТАКІМ ІКСАМ. У гадзюк, кобраў і грымлі́вых змеяў некато́рыя І́КСЫ ТАКІЯ і функцыяну́юць як шпрыцы́. Назавіце ТАКІ ІКС.
3. Праз яго футурыстычны дызайн [паўза] берлінцы называюць Кангрэс-хо́л ТАКОЙ АЛЬФАЙ, якая, аднак, не сустракаецца ў водах Шпрэ́і. ТАКІМ жанчынам не рэкамендуецца ўжываць сырых АЛЬФ з-за ры́зыкі заражэння бактэрыямі і паразітамі. Назавіце ТАКУЮ АЛЬФУ.
У сту́дзені 2017 года МТЗ зла́дзіў у Віцебскай вобласці тэст-драйв сваіх новых трактаро́ў BELARÚS. Экіпажы павінны былі́ прайсці цяжкі́ 17-кіламятро́вы маршрут, які ска́нчываўся у вёсцы Маса́р. Адкажыце, у якім насе́леным пункце гэты маршрут пачынаўся.
Нядаўна амерыканскія IT-кампаніі ўвялі ў практыку анлайн-сумо́ўя дзі́ўны пункт: цяпер, калі кандыдат выклікае падазрэнні, яго просяць раскрытыкава́ць аднаго з трох IХ. Якое кароткае слова мы замянілі словам ЁН?
[Вядучаму: пасля адказу ўключыць запіс па спасылцы https://open.spotify.com/track/72I03rX4gZ960kYvLCSmty?si=24f530a262ab48e4]
У пытанні словам АЛЬФА заменены другія два словы. Будзьце уважлівыя!
Ма́ргарэт МакКо́лум магла штодня́ адчуваць прысутнасць памерлага мужа ў розных кропках Лондана, дзя́куючы таму, што ён зрабіў у канцы 1960-х. У 2012 годзе ўвялі новы рабатызава́ны стандарт, але спецыяльна для ўдавы́ на адной АЛЬФЕ пакінулі стары́ варыянт. Адкажыце, які вядомы вы́раз з трох англійскіх словаў ўваходзіць у гэты стары́ варыянт.
Раздаточный материал:

Зго́дна з гарадской леге́ндай, падча́с пабудо́вы ку́пала Белару́скага дзяржа́ўнага цы́рка будаўнікі́ сутыкну́ліся з недахо́пам уцяпля́льнага матэрыя́лу. Паколькі здаць аб’ект трэба было тэрміно́ва, яны звярнуліся за падтры́мкай да адной мінскай фа́брыкі. ЯКУЮ НАЗВУ зараз носіць гэтая фабрыка?
Увага, бліц! 3 пытанні па 20 секунд абмеркавання кожны. Адказы здаюцца на адным бланку. На трэцяе пытанне здаваць адказ неабавязкова.
1. Па запы́це ПРОПУСК 1 пошукаві́к вы́даў аўтару пытання арты́кул пра спробу сабраць дзіцё́ ў школу за найме́ншую суму. Запоўніце ПРОПУСК 1 двума́ словамі.
2. Па запы́це ПРОПУСК 2 пошукаві́к вы́даў аўтару пытання арты́кул пра тое, як цэны на каштоўныя металы дасягну́лі гістары́чнага рэкорду. Запоўніце ПРОПУСК 2 двума́ словамі.
3. Тур на беларускай мове на беларускім фестыва́лю — гэта ПРОПУСК 1 ці ПРОПУСК 2?