Вопрос 43
Zhodino Major 2025·октябрь 2025
Раздаточный материал:

Жыхары́ Берліна часта даюць вядомым месцам у сваім горадзе жартаўлі́выя на́звы, якія адлюстро́ўваюць іх незвыча́йны знешні выгляд.
Увага, бліц па берліні́змах! 3 пытанні па 20 секунд абмеркава́ння кожны, усе адказы здаюцца на адны́м бланку.
1. Берлінская тэлеве́жа — самы высокі буды́нак горада. Мясцовыя жыхары́ далі ёй мяну́шку тэле-АЛЬФА. У Германіі АЛЬФА лі́чыцца каралевай гаро́дніны і дарагім дэлікатэсам. Назавіце АЛЬФУ словам з аднолькавымі галоснымі.
2. Царкву ка́йзера Вільге́льма, разбу́раную падчас Другой сусветнай, называюць ТАКІМ ІКСАМ. У гадзюк, кобраў і грымлі́вых змеяў некато́рыя І́КСЫ ТАКІЯ і функцыяну́юць як шпрыцы́. Назавіце ТАКІ ІКС.
3. Праз яго футурыстычны дызайн [паўза] берлінцы называюць Кангрэс-хо́л ТАКОЙ АЛЬФАЙ, якая, аднак, не сустракаецца ў водах Шпрэ́і. ТАКІМ жанчынам не рэкамендуецца ўжываць сырых АЛЬФ з-за ры́зыкі заражэння бактэрыямі і паразітамі. Назавіце ТАКУЮ АЛЬФУ.