Кубок Сухого 2024·Тур 3

Вопросов
36
Начало
Окончание
Опубликован
Команд
41
Сложность trueDL
5
Преамбулаexpand_more
Рэдактары дзякуюць за дапамогу ў працы Міхаілу Іванову, Дзмітрыю Сахараву, Цімуру Юшко, Аляксандру і Алене Раждзествіных, Алене Івановай, Андрэю Скірэнку і Антону Саксонаву.
У адным роліку паказалі такі варыянт: кідком мяча для амерыканскага футбола. Зрэшты, як менавіта гэта зробяць, пакуль невядома. Зробяць што, дзе і калі?
Калі Вінісіўс Джуніёр не атрымаў Залаты Мяч, вядомая кампанія пасмяялася, запосціўшы для яго фота сваёй прадукцыі ў залатой абгортцы. Якая кампанія?
Каб прыцягнуць больш наведвальнікаў, дызайн аднаго ЯГО ў Ілінойсе штогод змяняюць, напрыклад, робячы ЯГО ў відзе сцяга ЗША, альбо малюнка, прысвечанага перамозе Чыкага Блэкхоўкс. Зрэшты, наведвальнікі ўсё гэта звычайна бачаць толькі на фотаздымку. Што такое ЁН?
У пытанні АЛЬФА і БЭТА замяняюць іншыя словы. Папулярызатар навукі Джэймс Поскет піша, што пасля адкрыцця Новага Света ў АЛЬФАХ стала значна больш БЭТ. Назавіце двума словамі тое, да чаго прыраўноўваецца адна БЭТА ў ходкім выразе.
У пытанні слова АЛЬФА — замена. У некаторых магічных рытуалах, каб папрасіць у духаў удачы ў гульні, трэба было з АЛЬФАМІ прыйсці на скрыжаванне. Калі на скрыжаванне прыйсці не атрымлівалася, то можна было намаляваць крыж, літару Х [ікс], альбо АЛЬФУ, але так, каб зверху была ЯНА. Намалюйце гэтую ЯЕ на вашых бланках для адказу.
Аснову рацыёна ястрабаў-барадачоў складае ТАКІ ІКС, але часам яны падобным чынам здабываюць мяса чарапах. Што мы замянілі ТАКІМ ІКСАМ?
Аднойчы біёлаг Эдвард Уілсан засунуў руку ў нейкае месца, а потым адразу яму паздавалася, што рука пала́е. Якую назву Уілсан так тлумачыць?
Пасля вайны гераіня аднаго раману шукае дзяўчынку, пра якую вядомы толькі дзень, калі яе аддалі ў каталіцкі прытулак. Дзень той быў вясной, і дзяўчынку атрымліваецца знайсці. Напішыце прозвішча навукоўцы, якое амаль поўнасцю супадае з імем дзяўчынкі.
Раздаточный материал:
Мурастэн
У каралеўстве Швецыя — Му́растэ́н, а што ў Вялікабрытаніі?
У 2010 годзе адбылася важная цырымонія, якую чакалі больш за сто год. Падчас удзелу ў ёй Папа Рымскі назваў нейкі аб’ект «песняй Госпаду…» Скончыце некалькімі словамі, якія уваходзяць у ходкі выраз.
На адной карыкатуры чалавек трымае меч, а ў іншай руцэ — невялічкі прадмет. Напішыце некалькі сімвалаў, з якіх складаецца яго тлумачэнне здзіўленным рыцарам.
У канцы васямнаццатага стагоддзя Андрэ-Жак Гарнерэ́н некалькі гадоў планаваў збегчы з турмы. У гонар Гарнерэна названа алея ў адным французскім парку, дзе той аднойчы ЗРАБІЎ ГЭТА. Хто і дзе ЗРАБІЎ ГЭТА ў загалоўку кнігі?
60