Рэдактары дзякуюць за дапамогу ў напісанні пакету: адзін аднаму, а таксама, Змітру Буцанцу, Аляксандру Катлярову, Максіму і Ксане Карнеяўцам, Аляксею Палявому, Алене Пятровай, Плафона Плафонава, Ягору Шуляку і Ксеніі Чындаравай.
Дакладная дата нараджэння Францыска Скарыны невядома. Некаторыя даследчыкі лічаць, што Скарына нарадзіўся 6 сакавіка 1486 году, бо ў той дзень адбылося… адкажыце двума словамі на парныя літары, што?
Рэжысёру Майку Джаджу для здымак фільма «Ідыёкратыя» патрэбна было, каб персанажы выглядалі футурыстычна і няге́гла адначасова. Дызайнер па касцюмах прапанавала закупіць абутак ад, на той момант, зусім невядомай фірмы Steps [стэпс]. Якое слова ў гэтым пытанні мы замянілі?
[Вядучаму: выразна, як напісана вымавіць канчаткі слоў з прымаўкі ў пытанні]
Распавядаючы пра жыхароў паўднёва-ўсходняй Беларусі, даследчык Вадзім Шкля́рык прыводзіць прымаўку — «Наеўса, напіўса і спаць паваліўса». Таксама Шклярык адзначае, што гэтых жыхароў называюць «смактунамі». Адкажыце дакладна, якое слова ў папярэднім сказе мы падоўжылі?
Па аналогіі з больш вядомымі англійскім і расійскім, беларускія карыстальнікі сацыяльнай сеткі X [ікс] удзельнічаюць у сваім флэшмобе — #нядзеля [хэштэг нядзеля]. Якую літару мы замянілі ў мінулым сказе?
Праз вялікі ахоп дэйтынг-сервісаў некаторыя мужчыны не могуць пабудаваць стабільныя і працяглыя адносіны. Якое млекакормячае адлюстравана на вокладцы кнігі, у якой прыведзены гэты факт?
У 2017 годзе кампанія Белкамунмаш, рыхтуючыся да тэндэра, які абвясціла мэрыя Масквы, распрацавала электробус мадэлі Е321 [е трыста дваццаць адзін]. Заяўка Белкамунмаша практычна падабралася да Крамля, але захапіць маскоўскі рынак электробусаў усё ж не атрымалася. Якім імя з сямі літар называецца серыя электробусаў, у якую ўваходзіць мадэль Е321?
Каб абяліць сваю рэпутацыю пасля буйнога скандалу, героі сучаснага серыяла арганізавалі прэс-канферэнцыю. Можна сказаць, гэтая канферэнцыя была забанена Ван Халенам, бо на яе ўварваліся актывісты, якія, намякаючы на злачынства, уключылі вядомую песню 90-х. Якія два словы мы замянілі на «забанена Ван Халенам»?
У казках Дзеда Я́нкеля міфічныя вераванні часта спалучаюцца з біблейскімі сюжэтамі. Паводле адной з казак ЯНЫ — гэта нашчадкі старажытных егіпцян. Хто такія ЯНЫ?
Некаторыя жыхары Вільнюса, чые продкі спрадвеку жывуць у горадзе і яго наваколлі, маюць незвычайную гаворку, якая нагадвае сумесь літоўскай з мовамі суседніх краін. Які паліндром мы схавалі ў саманазве гэтых жыхароў?
[Вядучаму: не акцэнтаваць, што Трубы напісана з вялікай літары]
У 2023 годзе ўлады польскага мястэчка Клецка прызналі памылку, што ўзнікла праз блытаніну ў гістарычных дакументах, таму мэрыя плануе замяніць Трубы на цэнтральнай плошчы горада. Што мы прапусцілі ў мінулым сказе?