search
Вопрос 17
Лагерь БЛИК·август 2012
Тур 7 · Пакет беларускамоўных пытанняў – Подтур 2 · Евгений Зайцев
Ля Вавеля – каралеўскага замка ў Кракаве – усталяваная статуя Цмока, якая праз няроўныя прамежкі часу пачынае з шумам вывяргаць полымя. Працягласць вывярганняў можа быць рознай. З гэтым звязаная цікавая традыцыя. Жаўнеры, якія заканчваюць службу ў польскім войску, з пачаткам агністага струменя прымаюць упор лежучы і робяць адцісканні. Чаму роўная колькасць адцісканняў, якую павінныя зрабіць юнакі да канца струменя полымя, каб іх паслявайсковае жыццё склалася добра?