Пытанне напiсана па раману Леанiда Дайнэкi «Меч князя Вячкi». Мiрошка, сялянскi хлапчук, вельмi любiў вучыць князёўну разумець мову прыроды: конь кладзецца на зямлю летам перад мокрым надвор’ем, зiмою перад снегам; зямляныя чарвякi выпаўзаюць наверх на непагоду. Увага! Пытанне: закончыце яшчэ адну з яго прыкмет: «У якi бок кладзецца спiнаю жывёла, ...».