У старым савецкiм фiльме "Жыцьцё i дзiвосныя прыгоды Рабiнзона Круза" з Леанiдам Кураўлёвым у галоўнай ролi амаль няма нiякiх эфектных эжысёрскiх i сцэнарных знаходак. Галоўны герой, адпаведна з сюжэтам кнiгi, самотна змагаецца з прыродай, размаўляе з сабакам, вядзе каляндар, вырошчвае злакi, пакутуе ад сезонных дажджоў. Знаходкай можа лiчыцца хiба што музычнае афармленне фiльму. Мы нават не пытаемся ў вас прозвiшча кампазiтара. Здагадайцеся, як называецца музычны твор, што лейтматывам праходзiць праз увесь фiльм.