Студенческий чемпионат Беларуси · Тур 2· Другi тур

Рэдактары тура дзякуюць за дапамогу ў працы над пакетам камандам «Das Gemeine» [дас ги́майнэ] (Санкт-Пецярбург), «Integro» [интэ́гра] і «Здаравенны Я» (абедзве — Масква, Расiя), «К’яраскура» (Тарту), «Раніца ў Забароненым лесе» і «Эстонскі Экспрэс» (абедзве — Мінск), а таксама Мікалаю Кра́пілю (Масква) і Яўгену Міроціну (Талін, Эстонiя). Тур игрался на белорусском языке. Версию на русском языке можно почитать по <a href="https://db.chgk.info/tour/belst21_u.3">этой ссылке</a>.
Сотні гадоў басконскія рыбакі гандлявалі траской, вылаўленай на паўночным захадзе Атлантыкі. Франсуа Біл з іроніяй адзначае, што менавіта набытай у баскаў сушанай рыбай сілкаваліся матросы, якія... Адкажыце двума словамі, якія пачынаюцца на адну і тую ж літару: што зрабілі?
Ангельскі навуковец Чарльз Фо́стэр захапіўся параўнальнай заалогіяй і ў 2009 годзе апублікаваў кнігу «Бескарыслівы ЁН». Назавіце ЯГО.
Пасля таго, як у 1926 годзе ў Адэскай вобласці была здзейсненая серыя дзёрзкіх рабаванняў, следчыя не маглі зразумець, дзе рабаўнікі дасталі зброю. Але неўзабаве ім паведамілі пра знікненне рэкеціра «Бені Крыка». Якое слова мы замянілі ў папярэднім сказе?
У адным сучасным творы настаўніца літаратуры, назваўшы тэму ўрока, пакідае вучняў у класе адных. Раман, які прапануецца вывучыць такім чынам, у СССР упершыню апублікаваў часопіс «Вакол свету». Як называецца гэты раман?
Раздаточный материал:
Some of our technologies...
[Раздаточный материал: Some of our technologies...]. Амерыканскі калега савецкага праграміста Сцяпана Па́чыкава на выставе ў ЗША распавёў аб некаторых з распрацовак сумеснага прадпрыемства. Пасля гэтага Па́чыкаў пакрыўджана спытаў, чаму іх перадавую тэхналогію калега назваў... Якой?
Разважаючы аб савецкім балеце, Саламон Волкаў адзначае, што і Галіна Уланава, і Ма́я Плісецкая выкліка́лі захапленне сучаснікаў. Пры гэтым Уланава больш запомнілася як кранальная ПЕРШАЯ, а Плісецкая — як уладарная ДРУГАЯ. Назавіце ПЕРШУЮ і ДРУГУЮ.
Першы збор графічных твораў Шарлоты Саламон выйшаў у 1963 годзе — праз 20 гадоў пасля гібелі аўтаркі — і па аналогіі называўся «Ён у малюнках». У адным са слоў папярэдняга сказа мы прапусцілі некалькі літар. Напішыце гэта слова ў зыходным выглядзе.
Юрген Штэен піша, што ў іншых гарадах з ІМІ паступалі падобным чынам: звозілі на плошчы на гнаявых драбінах ці прыбівалі да ганебных слупоў. Назавіце ІХ адным словам.
Раздаточный материал:
Вопрос #24 Раздаточный материал
[Раздаточный материал: ]. У 2009 годзе вядомая кампанія адмовілася ад шрыфта Futura [футур́ а] на карысць Verdana[верда́на]. Сярод незадаволеных гэтым рашэннем былі і тыя, каму ранейшая літара «О» здавалася больш круглай і падобнай на ГЭТА. Назавіце ГЭТА.
Раздаточный материал:
Handgloves
[Раздаточный материал: Handgloves]. Стывен Коўлз лічыць, што слова handgloves [хэндглавз] змяшчае ГЭТА любога шрыфту як літаральна, так і фігуральна, таму што спалучае ў сабе ўсе найбольш характэрныя элементы. Назавіце ГЭТА.
У рамане Джонатана Фоера хлопчык пасля таго, як сяброўка падчас размовы па тэлефоне прызналася яму ў каханні, закрыў бляшанку і ніколі больш не адкрываў. Якое слова мы прапусцілі ў папярэднім сказе?
На пачатку ХХ стагоддзя Алек Доўсан напісаў раман, у якім нямецкія шпіёны павінны былі забяспечыць войска прыпасамі ў выпадку хуткага ўварвання ў Англію. Гэтыя шпіёны шукалі — і не безвынікова — нават ІХ на шляху ад узбярэжжа да Лондана. Назавіце ІХ двума словамі, якія пачынаюцца на адну і тую ж літару.
Раздаточный материал:
<...> Расьце трава — і табе расьці <...> і бэз — прадвесьнік ягоны <...> і ўсё, што людзі багомілі
[Раздаточный материал: <...> Расьце трава — і табе расьці <...> і бэз — прадвесьнік ягоны <...> і ўсё, што людзі багомілі]. Андрэй Хадановіч, аўтар верша, фрагменты якога вы атрымалі, распавёў, што дзе-нідзе ў Беларусі на яго нават пакрыўдзіліся за тое, што не атрымалася падабраць рыфму. Тры прапушчаныя намі радкі пачынаюцца аднолькава. Як менавіта?
Жыхары тых раёнаў ГДР, дзе свабодна прымалася тэлебачанне суседняй ФРГ, маглі глядзець знятыя там крымінальныя серыялы і навінныя праграмы. Таму к 1980-ым гадам колькасць заяў на ЯЕ была высокай у асноўным у ваколіцах Дрэздэна, куды сігнал наадварот не даходзіў. Назавіце ЯЕ двума словамі, якія пачынаюцца на адну і тую ж літару.
Гераіня экранізаванага рамана на ўроку разважае, як перасадзіць аднаго аднакласніка такім чынам, каб ён паставіў сіняк іншаму. Якое кароткае слова мы замянілі ў папярэднім сказе?