search
Паважаныя знаўцы, сьпявае ўсім добра вядомы гурт: Не было Галілея і Боба Марлея, Не было Сальвадора Далі, Ні (пропуск), ні (пропуск), ні Карла Лінэя, А кіты і чарапахі былі. Першы дзьядзька – адвечна жывы і любіў дзяцей, яго магчыма ўбачыць і ў нашым горадзе. Калі ў ягоным прозьвішчы (у беларускамоўным варыянце) зьмяніць адну літару – атрымаецца другі, вядомы нам па нейкай “чацвёрцы”. Праз хвіліну назавіце абодвух.