У гэтым пытанні АЛЬФА замяняе іншае слова. Згодна з апакрыфічнай гісторыяй, хтосьці з новых на беларускай зямлі людзей, глянуўшы ўверх, заўважыў на АЛЬФЕ пчаліны рой, які аддзяліўся ад свайго вулля. Прадстаўнікамі якой АЛЬФЫ з’яўляюцца гэтыя людзі?
Ответ: стараабрадніцтва.
Зачет: стараверства; папоўства.
Комментарий: час ад часу ў вуллі нараджаецца новая матка, якая разам з часткай пчол адпраўляецца ў пошуках новага месца жыхарства. Падобны лёс пасля царкоўнага расколу чакаў рускіх старавераў, пэўная частка якіх асела на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Згодна з гісторыяй, запісанай адным этнографам, падчас абмеркавання назвы новага паселішча хтосьці са старавераў заўважыў рой, які сеў на галіну. Так, згодна з гэтай гісторыяй, сваю назву атрымаў горад Ветка – цэнтр стараверскай галіны праваслаўя ў Беларусі.