Падчас ЯГО з’явілася шмат выпісак з архіва Мінскага земскага суда, што згарэў у 1762 годзе. Зрабіць ЯГО – заданне лёгкага ўзроўню. Якія два словы мы замянілі словам ЁН?
Ответ: разбор шляхты.
Комментарий: на паперы, што згарэлі разам з земскім судом Мінска, часта спасылаліся дакументы-падробкі – каб цяжэй было праверыць. Найбольш актыўна такія падробкі з’яўляліся пасля 1831 года, калі ў сувязі з паўстаннем зноў узмацніўся разбор шляхты, і многім жыхарам былой тэрыторыі Рэчы Паспалітай спатрэбілася неяк пацвердзіць свой статус. Назоўнік «шляхта» мае даволі просты марфемны склад, таму заданне на разбор шляхты ў падручніку ці зборніку хутчэй за ўсё лічылася б лёгкім.