Лірычны герой мінімалістычнага верша Віктара Жыбуля сцвярджае: «З табой ўдваіх нас болей, чым Ш [ша]». Што было заменена на «Ш» [ша]?
Ответ: ІХ
Зачет: у любой капіталізацыі.
Комментарий: цалкам мінімалістычны верш гучыць так: «З табой удваіх нас болей чым ІХ». Слова «іх» па-беларуску вялікімі літарамі амаль супадае з лічбай дзевяць, якую запісалі рымскімі лічбамі. Логіка замены абумоўлена тым, што літара Ш [ша] таксама вельмі падобна на рымскую тры. Праз гэтае падабенства, напрыклад, беларускага пісьменніка Ядвігіна Ш. [ша] называлі Ядвігіным Трэцім – пра гэту хрэстаматыйную гісторію з падручнікаў студэнцкай ШДК-суполцы у 2023 годзе расказаў Яўген Ляшко́віч. Слова «удваіх» дадаткова рыфмуецца з «іх», але гэта хіба дадатковае пацверджанне вашай версіі.
Источник: В. Жыбуль. Дыяфрагма. С. 93. (ibb.co/ztkSYQZ)