Аднойчы Уладзiмiр Караткевiч з сябрамi ў мiжгароднiм аўтобусе стаў сведкам цiкавай гiсторыi. Сярод iншых пасажыраў у горад ехала жанчына з малым дзiцём, захутаным неймаверна, з галавой, у хусткi. Высветлiлася, што на галаву ў хлопчыка надзеты звычайны чыгун, якi апынуўся там таму, што дзецi гулялi у вельмi папулярную з сярэдзiны 60-х гадоў гульню. А паколькi хатнiмi сродкамi зняць чыгун немагчыма, таму яны накiроуваюцца па дапамогу у горад. Увага, пытанне: у якую гульню iгралi дзецi?