Як сведчыць слоўнік з серыі «Беларуская народная тэрміналогія і наменклатура», у народзе прадстаўнікоў гэтага біялагічнага віда ў розных вёсках называлі «кабыла», «кошка», «кот», «ёжык», «ёршык», «пеўнік», «курачкі», «васіль», «лось», «казёл», «каза» і нават «казінец». Мы не патрабуем ад вас навуковай наменклатурнай назвы гэтай шматаблічнай істоты, хоць для спецыялістаў гэта і не праблема. Адкажыце лепей, як называюцца спецыялісты, якія вывучаюць істот, роднасных так званаму «казінцу».