Нават у часы, калі знатны радавод значыў неверагодна шмат, мудрэцы ведалі сапраўдны кошт чалавеку. Таму ПЕРШЫ, калі яго ў смяротным прыгаворы назвалі дваранінам, адказаў, што «У нас няма дваран, у нас усе раўны». ДРУГІ, таксама знатнага паходжання, пісаў: «Бо я мужык, дурны мужык». У сваю чаргу ТРЭЦІ, ураджэнец Віцебскай губерні, ня маў такога паходжання, што не пашкодзіла яму стаць поруч з першымі двумя ў вершы Пімена Панчанкі: Памiж эпох, Невыразных i шэрых, Сярод пакутнiкаў i герояў У Беларусi было найвялiкшых трое: ПЕРШЫ, ДРУГI, ТРЭЦI Назавіце ўсіх у вернай паслядоўнасці.