Вялікая колькасць людзей за апошнія амаль паўтары дзесяцігоддзя сутыкнулася з праблемай, вырашэннем якой заняліся шматлікія мовазнаўцы. Вось прапанаваны варыянт рашэння: дапаўненне беларускай азбукі новай літарай, якая існавала ў беларускай мове да пачатку ХХ стагоддзя, а потым была скасавана. Як вы ўжо здагадаліся, гэтая праблема – немагчымасць перадаць на пісьме нейкі гук. Канешне, напісаць прапанаваную літару Вы ня здолееце, але напішыце, якая літара выконвае яе ролю зараз.