Даўным-даўно ў адной з вёсак жылі чароўная дзяўчына Галя і прыгожы юнак Васіль. Моцна кахалі яны адно аднаго. Хлопец – майстар-тынкоўшчык. Ён зрабіў незвычайнае люстэрка і падарыў яго сваёй каханай. Толькі нядоўга былі шчаслівыя Васіль і Галя. Ненавісны багацей Барына захацеў завалодаць прыгажуняй. Бацька Галі заступіўся за дачку і загінуў. На выручку ёй прыйшоў Васіль. Ён забіў ненавіснага Барыну, вызваліў каханую, але ў няроўнай сутычцы загінуў і сам. Гэта бачыла Галя. Яна страціла прытомнасць і выпусціла з рук люстэрка. Яно разбілася на часткі. А што ўтварылася на месцы, дзе ўпалі срэбраныя асколкі? Дайце дакладны адказ.