Бадай адным з самых вядомых незапатрабаваных на Радзiме беларусаў з'яўляецца Iгнат Дамейка. У далёкiм Сант'яга пастаўлены помнiк «Грандэ Эдукатору» (Вялiкаму асветнiку), у доме, дзе ён жыў, працуе музей. Iмем нашага славутага земляка названы партовы горад Пуэрта-Дамейка, горны ланцуг Кардыльеры Дамейкi ў Андах, горная вяршыня Пэрро Дамейка, вулiцы ў Сант'яга, Вальдзiвii, Ла-Сарэна, радовiшчы салетры ў пустынi Атакама, адкрыты iм мiнерал (дамейкiт) i, нават, кветка… Назавiце гэту кветку.