У момант нараджэння нашы продкi практычна нiколi не выкарыстоўвалi пялёнкi. Павiтуха загортвала дзiця ў бацькоўскую кашулю, каб сын любiў i паважаў бацьку. Дзяўчынку звычайна загортвалi ў кашулю цi нiжнюю спаднiцу мацi. У некаторых выпадках не бралi адзенне таго з бацькоў, у каго быў складаны характар. Часам хлопчыка загортвалi ў адзенне мацi, а дзяўчынку ў адзенне бацькi, каб быў мiр i спакой у сям’i. А з якой мэтай навароджанае дзiця загортвалi ў кашулю дзеда?