Вёска Астромiчы вядома з XVI стагоддзя як сяло i маёнткi Астрамечаны ў Кобрынскiм павеце Вялiкага княства Лiтоўскага. Маёнткi i землi, што да iх прылягалi, пераходзiлi з рук у рукi, паступова ствараючы адзiн населены пункт, якi ў 1897 годзе называўся не проста Астромiчы, а значна гучней. А як жа ён называўся, калi побач, праз дарогу, знаходзiлiся Астромiчы Шляхецкiя?