Герой п'есы Ма́рціна Макдо́ны ўспамінаў, што ў юнацтве перажыў напад бандытаў каля чыгункі, якія пасля жорсткай расправы яшчэ і здзекліва яму памахалі. Гэты герой быў вядомы пад мянушкай «на». Аднавіце слова, у якім мы прапусцілі шэсць літар.
Ответ: аднару́кi.
Комментарий: у юнацтве бандыты схапілі героя недалёка ад чыгункі, пасля чаго прыцягнулі таго на пуцi, паклалі рукой на рэ́йкі, і сілай прымусілі чакаць цягнік. Дачакаўшыся, калі транспарт зробіць сваю справу, бандыты падабралі адрэзаную руку хлопца i на развітанне памахалi яму ягонай жа кiсцю. Як вы зразумелі, страціўшы адну руку, герой стаў вядомы як «аднарукі». У слове «аднарукі» на раздаткавым матэрыяле мы прапусцілі літары «ад рукі», а «ад рукі» таксама быў напісаны і тэкст гэтага пытання.