Адлегласць паміж вёскай Абаку́мы і райцэнтрам Ло́еў складае менш за 7 кіламетраў. Блогер Дзяніс Блішч мяркуе, што аўтобусны маршрут Лоеў-Абакумы можа лічыцца найкарацейшым на дадзены момант прыгарадным рэйсам у Беларусі. Якое слова ў папярэднім сказе мы замянілі?
Ответ: найдаўжэйшым.
Зачет: даўжэйшым.
Комментарий: на раздатцы вы маглі заўважыць, што паміж Лоевам і Абакумамі цячэ Дняпро́. Але ў Лоеве няма мосту праз Дняпро. На Поўдні ад Лоева мяжа з Украінай, таму да бліжэйшага мосту трэба ехаць амаль да Рэ́чыцы, а праз тое, што прамой дарогі з Рэчыцы да Абакумаў няма, прыходзіцца даязджаць амаль да Го́меля. Праз такі крук патэнцыйна кароткі маршрут вырастае да 139 кіламетраў і 2,5 гадзіны язды. Паміж горадам і вёскай, канешне, ёсць паромная пераправа, але чамусьці рэйсаваму аўтобусу не дазваляюць заехаць на паром.