У шаснаццатым стагоддзі Брытанія і Іспанія былі ў аднолькавых умовах, але брытанцы змаглі эканамічна абагнаць іспанцаў, бо абралі розныя пуці развіцця. Эканаміст Ду́глас Норт прыводзіць гэты прыклад, калі тлумачыць эфект, у назве якога часам прысутнічае слова «Ю». У дзевятнаццатым стагоддзі ўладамі Брытаніі і Іспаніі ўжо ў прамым сэнсе была абрана розная Ю. Якое слова мы замянілі на Ю?
Ответ: каляя.
Комментарий: канцэпцыя Path Dependence [пэф дэпэ́ндэнс], якую папулярызаваў нобелеўскі лаўрэат па эканоміцы Дуглас Норт, апісвае сітуацыі, дзе несвядома абраны стартавы шлях развіцця можа аказацца памылковым альбо менш эфектыўным на больш позніх стадыях, калі штосьці змяняць ужо позна. У рускамоўнай літаратуры за Path Dependence замацаваўся тэрмін «Эфект Каляі», бо часцей за ўсё гэтую канцэпцыю апісваюць на прыкладзе краін, якія абралі розныя памеры шырыні каляі, а пасля сутыкнуліся з праблемамі. У тэксце пытання замест слова «шлях» мы адмыслова скарысталі слова «пуць», каб намякнуць вам на чыгуначную тэматыку. Слова «каляя» мы замянілі літарай Ю, бо ў алфавіце Ю знаходзіцца каля Я.