У пятнаццатым стагоддзі эрцгерцаг Тыроля меў праблемы з золатам, таму пры стварэнні ІКСа вырашыў кампенсаваць якасць памерам. Адзін гісторык адзначае, што такі ІКС нагадваў маленькую ІКСАЧКУ. Назавіце ІКС і ІКСАЧКУ.
Ответ: талер, талерка.
Зачет: талер, талерачка; гульдэнгрош, талерка; гульдзінер, талерка.
Комментарий: адзін з першых талераў з'явіўся праз тое, што эрцгерцагу патрэбна была буйная манета, але замест золата вырашылі выкарыстоўваць пабольш срэбра. Першы талер важыў 30 грамаў і быў у 5 разоў большы за сучасныя манеты, таму сапраўды мог нагадваць маленькую талерачку. Калі што, словы «талер» і «талерка» маюць рознае паходжанне.