У гэтым пытанні КА́ПА і КА́ПКА замяняюць іншыя словы. Чарговы беларускі пераклад, падрыхтаваны не так даўно, распаліў дыскусіі вакол згаданага ў назве слова. Сярод прапанаваных альтэрнатыў найбольш магічна гучыць слова КАПА – то бок вялікая КАПКА. Напішыце слова КАПА, у якім абодве галосныя аднолькавыя.
Ответ: ча́ра.
Комментарий: чацвёртую кнігу з вядомай фэнтэзійнай серыі пераклалі пад назвай «Гары Потэр і Ке́ліх агню». Гаворачы аб тым, што не ўсе знайшлі слова «келіх» трапным, вядучы адной гумарыстычнай перадачы прапанаваў замяніць «келіх» на «чару» – вялікую чарку. І сапраўды, слова «чара» найлепш спалучаецца з фэнтэзі. Замена абумоўлена не толькі падобнай структурай «капкі» і «чаркі», але і тым, што з англійскай мовы «кап» перакладаецца ў тым ліку як «ке́ліх».
Источник: гумарыстычная перадача на YouTube.