Увага. У пытанні словам ЛІХТАР замененае іншае слова.
Будслаўскі касцёл, які вы бачыце на выяве, можа формай нагадаць ЛІХТАРЫ чалавека, які жыў у XIII-XIV стагоддзях. Сапраўдныя ЛІХТАРЫ таксама бачныя ў дэкоры. У якім горадзе ўсталяваны помнік гэтаму чалавеку?
Аўтар хоку цешыць сябе тым, што прынамсі навучыцца РАБІЦЬ ГЭТА. Герой песні заплюшчвае вочы і РОБІЦЬ ГЭТА, калі памірае яго дзяцінства. Адкажыце дакладна, што такое РАБІЦЬ ГЭТА.
Лірычны герой аднаго твора пераехаў жыць у маленькі населены пункт. Пасля гэтага ён кажа, што “націснуў на шыфт”. Якую клавішу мы прапусцілі ў папярэднім сказе?
Для шматлікіх жанчын па ўсім свеце кампазіцыі Сафіі Гройсман з’яўляюцца сапраўдным скарбам. Вось назвы некаторых з іх: “Фіялетавая архідэя”, “Прыгажосць”, “Парыжанка”, “Сто адсоткаў любоў”. Газета The New York Times назвала Сафію «лепшым босам Амерыкі». Якое слова ў папярэднім сказе мы трошкі змянілі?
Цімаці Гартан Эш вылучае перыяд адноснага спакою ў гісторыі Еўропы ў канцы 20 стагоддзя. Далей ён піша пра час ад ПРОПУСК па-еўрапейску да ПРОПУСК па-амерыканску. Запоўніце любы пропуск чатырма сімваламі.
Перад вамі вынік працы няспраўнага прынтара. Адзін чалавек імкнуўся па тэлефоне растлумачыць гэтую праблему фразай “надрукаваліся ІКСЫ”. У іншым “ІКСЕ” друкаваліся, напрыклад, Кандрат Крапіва ды Пімен Панчанка. Каго мы замянілі на ІКС?
У творы Рыгора Барадуліна фігуруе сяло. У ім людзей, якія выконваюць пэўную працу, празвалі “скрыпачамі”. Можна сказаць, што “смыкі” падчас іх працы самі апрацоўваюцца каніфоллю. Якім інструментам гэтыя “скрыпачы” насамрэч карыстаюцца?
На сцяне адной школы мультсерыяла Сімпсаны вісяць партрэты выбітных настаўнікаў. Сярод іншых ёсць і выява ЯЕ. Вялікая карпарацыя канчаткова "звольніла" ЯЕ з працы ў 2007 годзе. ЯНА павінна была захавацца ў вас на гульнявым стале. Што такое ЯНА?
У пытанні ІКС і ІГРЭК замянюць іншыя словы.
Кароль Багеміі Пржэмысл Отакар ІІ выкарыстоўваў першае з ІКСАМІ, а другое з ІГРЭКАМІ. Біёграфы апісваюць Франца Кафку як ІГРЭКА сярод ІКСАЎ. Каго мы замянілі на ІКС, а каго на ІГРЭК?
Бразільскі футбаліст першай трэці 20 стагоддзя Артур Фрыдэнрайх з’яўляўся ў распраналцы раней за аднаклубнікаў, каб з дапамогай рысавай мукі атрымаць ТАКУЮ ЯЕ. Якая ўраджэнка Вялікага Княства Літоўскага працягвала насіць жалобнае адзенне, каб падкрэсліць ТАКУЮ ЯЕ.
Леапольд V Бабенберг удзельнічаў у крывавай асадзе. Пасля бітвы ён зняў пояс, якім падпярэзваў плашч. Паводле легенды, так з’явіўся ЁН. Назавіце яго двума словамі.
У адным творы Алеся Разанава людзі параўноўваюцца з дрэвамі, а сцежкі — з жыццёвым шляхам. Твор канчаецца двума кароткімі амаль аднолькавымі словамі, якія адрозніваюцца толькі… Намалюйце ў бланках, чым.